Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Гавязна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Прадцечанская царква па маскоўскай перабудове
Прадцечанская царква па маскоўскай перабудове
Краіна Беларусь
Вёска Гавязна
Каардынаты 53°20′54.53″ пн. ш. 26°41′12.54″ у. д. / 53.3484806° пн. ш. 26.6868167° у. д. / 53.3484806; 26.6868167Каардынаты: 53°20′54.53″ пн. ш. 26°41′12.54″ у. д. / 53.3484806° пн. ш. 26.6868167° у. д. / 53.3484806; 26.6868167
Канфэсія Беларуская праваслаўная царква
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня 1742
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Яна Прадцечы на мапе Беларусі ±
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
Commons-logo.svg Царква Сьвятога Яна Прадцечы на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Яна Прадцечы — помнік архітэктуры XVIII ст. у Гавязьне. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Нясьвіскай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад маскоўскай перабудовы з насаджэньнем купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую царкву ў Гавязьне збудавалі ў 1640 годзе. У 1742 годзе тут збудавалі новую царкву[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Гавязна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1852 годзе царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.

У 1853 годзе Ўладзіслаў Сыракомля пісаў пра царкву ў Гавязьне:

« Вельмі шкада, што сёньня, белячы царкву і аздабляючы яе блішчастымі купаламі, сьціраюць і характэрныя асаблівасьці далёкага мінулага[2] »

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2014 годзе ў выніку рэканструкцыі над царквой паставілі маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны без сур’ёзнага канструктарскага разьліку, што прывяло да пашкоджаньня сьценаў будынка[3].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры барока. Гэта мураваная 3-нэфавая базыліка з паўцыркульнымі апсыдай і 2-вежавым галоўным фасадам у выглядзе самастойнага аб’ёму. У выніку маскоўскай перабудовы цэнтральная кампазыцыйная вось галоўнага фасада вылучаецца какошнікам, а з бакоў будынка ўзвышаюцца купалы-цыбуліны на высокіх цыліндрычных барабанах. Сьцены звонку і ўнутры падзяляюцца пілястрамі, завершаныя разьвітымі прафіляванымі карнізамі. Аконныя праёмы з лучковымі, на галоўным фасадзе з паўцыркульнымі завяршэньнямі.

Усярэдзіне чатыры масіўныя слупы вылучаюць цэнтральны нэф, перакрыты цыліндрычным скляпеньнем. Бакавыя нэфы, значна ніжэйшыя і вузейшыя за галоўны, разам з нартэксам перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі. У процілеглай ад алтара частцы будынку вылучаецца бабінец, дзе размяшчаюцца хоры, зьвязаныя з асношным памяшканьнем вітымі ўсходамі. Плястыка інтэр’еру захавалася ў першапачатковым выглядзе. Пілёны з боку цэнтральнага нэфу апрацоўваюцца пілястрамі і стылізаванымі янічнымі капітэлямі. Глухая агароджа хораў утварае агульную кампазыцыю з цыліндрычнымі аб’ёмамі ўсходаў. Лесьвічныя шахты ўзвышаюцца да ўзроўню парапэту хораў і абмяжоўваюцца агульным прафіляваным карнізам. Парапэт у цэнтральнай частцы мае пукатую паверхню[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  2. ^ Сыракомля У. Вандроўскі па маіх былых ваколіцах // Выбраныя творы. — Менск, 2011. С. 290.
  3. ^ Лістападаў В. Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі, TUT.BY, 17.12.2010.
  4. ^ Ярашэвіч А. Вішнявецкая царква Іаана Хрысціцеля // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 133.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000609