Сядзіба Манькоўскіх (Мазалава)
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Сядзіба Манькоўскіх | |
Сядзіба Манькоўскіх, аўтэнтычны выгляд | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Мазалава |
| Каардынаты | 55°17′03,70″ пн. ш. 30°08′59,10″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сядзіба Манькоўскіх на мапе Беларусі Сядзіба Манькоўскіх | |
Сядзіба Манькоўскіх («Мілае») — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX стагодзьдзя ў Мазалаве. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сядзібу «Мілае» ў Мазалаве І. Манькоўскі збудаваў у 1804 годзе. За савецкім часам у будынку сядзібы разьмяшчалася сярэдняя школа, за часамі Другой сусьветнай вайны — пастарунак паліцыі, па вайне — інтэрнат.
У 1990 годзе сядзібу ўзялі пад ахову дзяржавы і ўнесьлі ў сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў. Потым будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2018 годзе ў выніку рэканструкцыі над дахам будынка паставілі вялікі купал-цыбуліну[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры раньняга клясыцызму. Комплекс складаўся зь сядзібнага дома, гаспадарчых пабудоваў, млына і парк зь вялікай колькасьцю дэкаратыўных расьлінаў. Дом меў выгляд прастакутніка. Перад галоўным фасадам быў фантан, які хутчэй за ўсё напаўняўся вадой з крыніцы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мазалаўская «Швейцарыя» / склад. Д. Газін. — Віцебск: Віцеб. абл. савет беларус. добраахв. т-ва аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1992. — 3 с.
- Юрчак Д. В. Усадьба И. Маньковского «Милое»: история создания, архитектурные особенности и перспективы использования здания / Д. В. Юрчак, Ю. В. Юрчак // Віцебскія старажытнасці : матэрыялы навуковых канферэнцый, [20-21 кастрычніка 2011 г., 14-15 лістапада 2012 г., г. Віцебск] / рэдкал.: Г. Савіцкі, В. Шышанаў, Н. Шаркоўская. — Мінск : НББ, 2013. — С. 233—236.
- Юрчак, Д. В. Усадьба И. А. Маньковского «Милое»: история создания, первозданный облик и перспективы восстановления / Д. В. Юрчак, Ю. В. Юрчак // Искусство и культура. — 2013. — № 3. — С. 69-73.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000896 |