Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў (Віцебск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′16.54″ пн. ш. 30°12′20.38″ у. д. / 55.1879278° пн. ш. 30.2056611° у. д. / 55.1879278; 30.2056611Каардынаты: 55°11′16.54″ пн. ш. 30°12′20.38″ у. д. / 55.1879278° пн. ш. 30.2056611° у. д. / 55.1879278; 30.2056611
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў на мапе Беларусі
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў
Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў
Commons-logo.svg Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў на Вікісховішчы

Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў — помнік архітэктуры XIX ст. у Віцебску. Знаходзіцца на гістарычнай Трынітарскай вуліцы[a]. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса (далучаецца да ўсходняга боку касьцёла). У наш час у будынку касьцёла месьціцца царква Покрыва Багародзіцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, у кляштарным корпусе — прыходзкі дом і прыпісная царква Афанасія Берасьцейскага.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1758 годзе ў Віцебску з фундацыі харунжага Мікалая Рэвута пачалося будаваньня кляштару трынітарыяў. У 1760 годзе драўляны касьцёл урачыста асьвяцілі пад тытулам Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1806 годзе збудавалі мураваны кляштарны корпус, у 1814 годзе[1] — мураваны касьцёл. У 1807—1809 гадох пры кляштары дзейнічала школа.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1847 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар і гвалтоўна зачынілі касьцёл, а ў 1858—1862 гадох — перабудавалі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну яна зноў пачала дзейнічаць. У гэты час сюды з створанага бальшавікамі музэя атэізму перанесьлі мошчы Сьвятой Эўфрасіньні Полацкай (у 1943 годзе іх перавезьлі ў полацкі Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр). Помнік пацярпеў ад ваенных дзеяньняў у 1944 годзе.

У 1986 годзе мескія ўлады пастанавілі аднавіць помнік. У 1989 годзе будынак перадалі Маскоўскаму патрыярхату. У 1992 годзе скончылася рэканструкцыя, у выніку якой будынку вярнулі аблічча па маскоўскай перабудове. Пазьней купалы-цыбуліны пазалацілі, а ў нішах зрабілі росьпісы, што не адпавядае нават даваеннаму стану помніка.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Над галоўнымм фасадам узвышаліся вежы, накрытыя шатровымі дахамі, з трыкутным франтонам паміж імі.

Па маскоўскай перабудове над дахам збудавалі барабан з купалам-цыбулінай, такія купалы ж паставілі над вежамі. Зьмянілася фома франтона.

Кляштарны корпус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштарны корпус — прастакутны ў пляне будынак пад 2-схільным дахам з 3 аформленымі плястычнымі надбудовамі — слыхавымі лучковымі аконнымі праёмамі па кожным схіле. Роўнічныя фасады падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі ў плястычных ліштвах.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да маскоўскай перабудовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па маскоўскай перабудове[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Шубіна, 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000044

Commons-logo.svg Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў (Віцебск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў