Царква Сьвятога Спаса (Амсьціслаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Спаса
| |
Спаская царква па надбудове купала-цыбуліны
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Амсьціслаў |
Каардынаты | 54°01′26.19″ пн. ш. 31°44′21.98″ у. д. / 54.0239417° пн. ш. 31.7394389° у. д.Каардынаты: 54°01′26.19″ пн. ш. 31°44′21.98″ у. д. / 54.0239417° пн. ш. 31.7394389° у. д. |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Спаса | |
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Амсьціславе. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне места, на могілках[b]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляную могілкавую царкву ў Амсьціславе збудавалі ў XIX ст.
У 2011 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка, у выніку якой над вежай-званіцай паставілі пазалочаны купал-цыбуліну.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. 4-часткавая падоўжна-восевая кампазыцыя будынка складаецца з прастакутных зрубаў прытвора, бабінца, малітоўнай залі і апсыды. У сылюэце царквы пануе надбудаваная над прытворам чацьверыковая званіца пад пакатым шатровым дахам зь вежачкай. 4-схільны дах асноўнага кубападобнага аб’ёму завяршаецца купалам-баняй. Тры ўваходы вылучаюцца 4-слуповымі ганкамі. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, цокальная частка вылучаецца вэртыкальнай шалёўкай[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Энгельса
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000513 |