Царква Ўшэсьця Гасподняга (Мазалава)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга
| |
Ушэсьценская царква, праект А. Мельнікава
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мазалава |
Каардынаты | 53°58′44″ пн. ш. 31°34′20″ у. д. / 53.97889° пн. ш. 31.57222° у. д.Каардынаты: 53°58′44″ пн. ш. 31°34′20″ у. д. / 53.97889° пн. ш. 31.57222° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Магілёўская япархія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Аўраам Мельнікаў[d] |
Дата заснаваньня | 1799 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга на Вікісховішчы |
Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдьзяў у Мазалаве. Знаходзіцца заходняй ускраіне вёскі. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву пры Мазалаўскім манастыры збудавалі ў 1799 годзе на сродкі графіні Чарнышовай. У 1827—1832 гадох яе перабудавалі паводле праекту архітэктара Аўрама Мельнікава.
За савецкім часам манастыр зачынілі. У 1991 годзе адзіны захаваны ад манастыра будынак Ушэсьценскай царквы перадалі прыходу Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 2007 годзе царкву ўнесьлі ў сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў. У 2010-я гады ў выніку рэканструкцыі над дахам будынка паставілі вялікі купал-цыбуліну.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта крыжова-купальная базыліка з паўцыркульнай апсыдай. Галоўнай вэртыкальнай дамінантай будынка ёсьць 2-ярусная (цыліндар на чацьверыку) вежа-званіца з купалам. Праз кароткую трапезную яна злучаецца з асноўным квадратным у пляне аб’ёмам, завершаным цыліндрычным сьветлавым барабанам з сфэрычным купалам. Кампазыцыя асноўнага аб’ёму 2-ярусная: высокія прастакутныя аконныя праёмы 1-га яруса вылучаюцца на руставаным фоне фасадаў, 2-га — амаль квадратныя. Раней галоўны і бакавыя ўваходы вылучаліся 4-калённымі клясычнымі портыкамі янічнага ордэра. Фасады падзяляюцца пілястрамі і прафіляваным карнізам, выкарыстоўвалася скульптура.
Усярэдзіне падзялаецца 4 слупамі на 3 нэфы, перакрытыя крыжовымі скляпеньнямі на падпружных арках. Пры ўваходзе хоры. Захоўваўся абраз «Маці Божая», прывезены з Чарнігаўшчыны і падараваны графіняй Чарнышовай[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000515 |
Царква Ўшэсьця Гасподняга (Мазалава) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў