Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Бяроза)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Петрапаўлаўская царква па першай маскоўскай перабудове | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Бяроза |
| Каардынаты | 52°32′10,30″ пн. ш. 24°58′40,97″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Дата заснаваньня | 1772 |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на мапе Беларусі ± Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Бярозе. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад расейскай перабудовы пад мураўёўку і сучаснай кардынальнай перабудовы з насаджэньнем вялізных купалоў-цыбулінаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву ў Бярозе збудавалі ў 1772 годзе намаганьнямі сьвятара Данілы Сушынскага[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Бяроза апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1867 годзе царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы і набыла выгляд мураўёўкі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2003 годзе царкву цалкам перабудавалі да непазнавальнасьці, у выніку чаго над будынкам паставілі вялізныя купалы-цыбуліны.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры барока. Па першай перабудове атрымаў 4-часткавую падоўжна выцягнутую прасторавую кампазыцыю: званіца, трапезная, малітоўная заля, прастакутная апсыда з 2 бакавымі рызьніцамі. У сылюэце дамінавала ўзьведзеная над прытворам 3-ярусная (васьмярык на 2 чацьверыках) шатровая званіца і купал-цыбуліна на драўляным 8-гранным барабане, узьведзены над пакатым 4-схільным дахам кубападобнай малітоўнай залі. Сьцены падзяляліся лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках. У дэкоры выкарыстоўваліся прафіляваныя закамары (на бакавых фасадах), руставаныя ліштвы, востракутныя франтоны і аркатурныя фрызы.
У інтэр’еры існаваў драўляны разны іканастас, скампанаваны з карынтскіх калёнак, прафіляваных карнізаў і падзелаў, ажурная разьба царскіх варот акаймоўвала абразы. Мастацкую каштоўнасьць мелі абразы XVIII—XIX стагодзьдзяў на дошках «Покрыў Маці Божай» (перададзены ў Музэй старажытнабеларускай культуры ІМЭФ НАНБ), «Маці Божая зь дзіцем Хрыстом і Янам» , «Прачыстая Багародзіцы»[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- да 1915 г.
- 1915 г.
- 1915—1918 гг.
- 1915—1918 гг.
- 1916 г.
- 1928 г.
- да 1939 г.
- 1930-я гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- 2010 г.
- 2012 г.
- 2012 г.
- 2014 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Описания церквей и приходов. Гродненский православно-церковный календарь. Том 1. — Воронеж, 1899. С. 92.
- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.