Царква Прачыстай Багародзіцы (Пярковічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Прачыстай Багародзіцы
| |
Прачысьценская царква да надбудовы купалоў-цыбулінаў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Пярковічы |
Каардынаты | 52°10′28.14″ пн. ш. 25°01′40.74″ у. д. / 52.1744833° пн. ш. 25.0279833° у. д.Каардынаты: 52°10′28.14″ пн. ш. 25°01′40.74″ у. д. / 52.1744833° пн. ш. 25.0279833° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Заснавальнік | Зянон Казімер Віславух |
Дата заснаваньня | 1805 |
Царква Прачыстай Багародзіцы | |
Царква Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Пярковічах. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, пасярод сядзібна-паркавага комплексу Віславухаў. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву ў Пярковічах збудавалі ў 1805 годзе на месцы драўлянай з фундацыі ўладальніка маёнтку падкаморыя берасьцейскага Зянона Віславуха. У царкве зрабілі асобныя крыпты для роду Віславухаў і для япіскапа луцкага і астроскага Кірылы Цярлецкага, пахаванага тут у 1607 годзе. На надмагільлі апошняга (захоўваецца ў Музэі старажытнабеларускай культуры ў Менску) кірылічны надпіс[1]:
Түт лежит тѣло ве лебного еп(и)ск(о)па Лүцкого и Ѡстроз ского Кирила Терлец кого. А положено рокү ҂а҃х҃(…) (16…) м(е)с(я)ца (…). Которыи был прежде еп(и)ск(о) пом Пінским лѣт і҃ (10), (…) еп(и)ск(о)п(о)м лѣтъ двадесѧт. К(ирилъ) Т(ерлецкии), е(пископъ) Л(уцкии) і Ѡ(строзскии) |
||
Па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1980-я гады будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі купал-баню замянілі на маскоўскі купал-цыбуліну. Яшчэ адзін купал-цыбуліну паставілі над дахам.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 1-нэфавы прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай сьцяной. Дах з краёў завяршаецца драўлянымі 8-граннымі барабанамі. Галоўны аркавы ўваход вылучаецца 4-паўкалённым портыкам з трыкутным франтонам, які рытмічна спалучаецца з драўляным франтонам даху. Бакавыя фасады падзяляюцца высока ўзьнятымі аркавымі аконнымі праёмамі і масіўнымі злучанымі пілястрамі ў прасьценках.
Усярэдзіне сьцены малітоўнай залі падзяляюцца шырокімі злучанымі пілястрамі. У паўднёвай частцы хоры, якія падтрымліваюцца 2 масіўнымі пілёнамі. У агульнай прасторы залі бакавыя прастакутныя рызьніцы вылучаюць квадратную апсыду з 3-ярусным іканастасам[2].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Лісейчыкаў Д. Надмагільныя камяні з «рускімі» надпісамі XVI—XVII стст. каля в. Малькавічы Ганцавіцкага раёна // Архіварыус. Вып. 13, 2015. С. 106.
- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000214 |
Царква Прачыстай Багародзіцы (Пярковічы) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў