Алесь Анціпенка
Выгляд
Алесь Анціпенка | |
Род дзейнасьці | філёзаф, мэдыааналітык |
---|---|
Дата нараджэньня | 1953 |
Месца нараджэньня | Слаўгарад, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік, філёзаф, журналіст |
Навуковая сфэра | літаратура[1] і філязофія[1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі ПЭН-цэнтар і Беларуская асацыяцыя журналістаў |
Алесь (Аляксандар) Ільліч[2] Анціпенка (нарадзіўся ў 1953 годзе ў Слаўгарадзе, Магілёўская вобласьць) — беларускі філёзаф і мэдыааналітык. Кандыдат філязофскіх навук.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1975 годзе скончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, у 1982 годзе — асьпірантуру Інстытуту філязофіі і права НАН Беларусі. У 1986 годзе абараніў дысэртацыю на тэму «Сацыякультурны і нарматыўна-экалягічны аспэкты дасьледаваньня ўзаемадачыненьняў чалавека і прыроды». Працаваў у названым інстытуце, Нацыянальным цэнтры імя Ф. Скарыны, Беларускім фондзе Сораса. Аўтар шматлікіх публікацыяў у Беларусі і па-за яе межамі.
Былы кіраўнік «Беларускага Калегіюму», сябра БАЖ, сузаснавальнік і сябра Рады Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Анціпенка. Маргіналы і маргінальная сьвядомасьць// Часопіс «Фрагмэнты». №4 (вясна) 1998 г.
- Алесь Анціпенка. «Культура» ў Менску// Часопіс «Фрагмэнты». №5 (лета) 1998 г.
- Алесь Анціпенка. Парыская «культура» — праект культурніцкага супраціву таталітарызму й камунізму ў цэнтральнай і ўсходняй Эўропе// Часопіс «Фрагмэнты». №5 (лета) 1998 г.
- Алесь Анціпенка. Радыкалізм мысьленьня, унівэрсалізм і ўніфікацыя культураў// Часопіс «Фрагмэнты». №6 (лета) 1999 г.
- Анціпенка Алесь, Спрынчан Аксана. Дарога і Шлях: SMS-п’есКА. Менск: Галіяфы, 2009. — 82 с — (Другі фронт мастацтваў). ISBN 978-985-6906-16-2
- Алесь Анціпенка Быць (пры) сутным. "Бібліятэка "Беларускі калегіюм". Вільня, 2012. -- 114 с.
- Анціпенка, А. Прыпадобніўшыся да насарога. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 168 с. ISBN 978-985-7207-06-0.