Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Вербавічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Пятніцкая царква
Пятніцкая царква
КраінаБеларусь
ВёскаВербавічы
Каардынаты51°42′54,66″ пн. ш. 29°30′53,29″ з. д.HGЯO
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяТураўская япархія 
Архітэктурны стыльбарока
Дата заснаваньняXVIII ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы

Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Вербавічах. Дзее. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы вялізнага купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Царкву ў Вербавічах збудавалі ў XVIII ст. з цэглы. У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі над царквой паставілі вялізны маскоўскі купал-цыбуліну[1].

Помнік архітэктуры барока. Гэта крыжападобны ў пляне будынак, накрыты пакатым шматсхільным дахам. Бакавыя прыдзелы (мелі ўваходныя дзьверы, замураваныя) і апсыда маюць выгляд 5-гранных аб’ёмаў. Да бабінца прылягае больш нізкі драўляны прытвор пад 1-схільным дахам. Куты атынкаваных сьценаў (таўшчыня 0,8 м) умацоўваюцца пілястрамі. Фасады праразаюцца высока ўзьнятымі прастакутнымі аконнымі праёмамі і апярэзваюцца прафіляваным карнізам[2].

  1. Харэўскі С. Мosquées à Moscou, альбо яшчэ раз пра «цыбуліны», Наша Ніва, 19 лістапада 2010 г.
  2. Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  313Г000540