Царква Сьвятой Тройцы (Салтанаўшчына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Траецкая царква, аўтэнтычны выгляд
Траецкая царква, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Салтанаўшчына
Каардынаты 53°11′37.9″ пн. ш. 26°48′44.8″ у. д. / 53.193861° пн. ш. 26.812444° у. д. / 53.193861; 26.812444Каардынаты: 53°11′37.9″ пн. ш. 26°48′44.8″ у. д. / 53.193861° пн. ш. 26.812444° у. д. / 53.193861; 26.812444
Канфэсія Беларускі экзахат
Эпархія Слуцкая япархія[d] 
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Дата заснаваньня 1826
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XIX ст. у Салтанаўшчыне. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з званіцай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква па надбудове купалоў-цыбулінаў

Царкву ў Салтанаўшчыне збудавалі ў 1826 годзе з цэглы. Па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі над царквой збудавалі тры маскоўскія купалы-цыбуліны.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта выцягнуты прастакутны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам з трыкутным франтонам на галоўным фасадзе. Сьцены (апроч алтарнай) праразаюцца высокімі лучковымі аконнымі праёмамі, паміж якімі — шырокія лапаткі. На галоўным фасадзе, пад уваходам 2 невялікія паўцыркульныя нішы і паўцыркульнае акно паміж імі. Франтон завяршаецца квадратнай у сечыве вежай на барабане.

Унутраная прастора падзяляецца тонкімі драўлянымі калёнамі на 3 нэфы з бэлечным перакрыцьцем. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры па драўляных калёнках. Алтар мураваны.

Побач з царквой стаіць 2-ярусная званіца: першы ярус мураваны, другі — драўляны, з прастакутнымі праёмамі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Г000498