Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова (Дамашаны)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова | |
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова, аўтэнтычны выгляд | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Дамашаны |
| Каардынаты | 54°01′09,20″ пн. ш. 27°56′46,10″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Барысаўская япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
| Дата заснаваньня | 1772 |
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова на мапе Беларусі ± Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова | |
Царква Сьвятога Апостала Яна Багаслова — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Дамашанах. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Царкву ў Дамашанах збудавалі ў 1772 годзе з дрэва. Яна была прыпісной да Мікольскай царквы ў Смалявічах.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Дамашаны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі замест прытвора дабудавалі аб’ём з маскоўскімі купаламі-цыбулінамі. Яшчэ адзін купал-цыбуліну збудавалі над дахам царквы. На сьцяне апсыды выклалі з дошак вялізны 8-канцовы маскоўскі крыж.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Да кубападобнага зруба малітоўнай залі далучаліся прастакутныя прырубы прытвора і апсыды, над якой 2-схільны гонтавы дах пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Дах завяршаецца 4-гранным барабанам з купалам. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход ажыцьцяўляецца праз ганак бакавога фасаду прытвора.
У афармленьні інтэр’еру выкарыстоўваецца разьба па дрэве[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.