Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Слуцак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Міхайлаўская царква
Міхайлаўская царква
Краіна Беларусь
Места Слуцак
Каардынаты 53°01′51″ пн. ш. 27°34′42″ у. д. / 53.03083° пн. ш. 27.57833° у. д. / 53.03083; 27.57833Каардынаты: 53°01′51″ пн. ш. 27°34′42″ у. д. / 53.03083° пн. ш. 27.57833° у. д. / 53.03083; 27.57833
Эпархія Слуцкая епархія[d] 
Архітэктурны стыль усходнепалеская школа дойлідзтва
Дата заснаваньня XVIII ст.
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
Commons-logo.svg Царква Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVIII ст. у Слуцку. Знаходзіцца ў прадмесьці Востраве, на гістарычнай Гасьціннай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры драўлянага барока і клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, 1943 г.

Сьпярша існавала ў Старым Месьце пад тытулам Сьвятога Канстантына. У канцы XVIII ст. будынак перанесьлі ў прадмесьце Востраў і паставілі на месцы разабранай у 1795 годзе Міхайлаўскай царквы[1].

Пра выгляд царквы ў XVIII ст. можна меркаваць з вопісу яе іканастаса. Ён быў 6-ярусным, з 14 абразамі[2]. Відаць, будынак меў невялікую плошчу, а галоўны аб’ём разьвіваўся ў вышыню і складаўся зь некалькіх ярусаў[3]. У канцы XIX ст. з усходу да царквы прыбудавалі вежу-званіцу.

У 2010-я гады, як і іншыя старадаўнія помнікі архітэктуры Беларусі, пацярпела ад рэканструкцыі, у выніку якой аўтэнтычныя купалы-бані над царквой замянілі на маскоўскія цыбуліны.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква на старым здымку
Царква па надбудове купалоў-цыбулінаў

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Складаную шматплянавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю ўтвараюць 3 пасьлядоўна разьмешчаныя падоўжанай восьсю 3-ярусныя зрубы званіцы і апсыды, 4-яруснага зруба малітоўнай залі. Асноўную частку будынка атачае накрытая 1-схільным дахам галерэя-гульбішча, якая раскрываецца да цэнтральнага зруба. Над кубападобным аб’ёмам прытвора, грані якога завяршаюцца трыкутнымі франтонамі, узвышаецца нізкі чацьвярык з круглымі люкарнамі, вышэй — васьмярык яруса-звона з аркавымі праёмамі, накрыты самкнутым купалам, гранёны барабан якога завяршаецца востраканцовым шпілем з крыжом. Асноўны кубападобны зруб праз шырокі адліў пераходзіць у верхні чацьверыковы ярус, над якім стаіць 8-гранны сьветлавы барабан, накрыты купалам-баняй. Аналягічную прасторавую пабудову, але без васьмерыка, мае і апсыда. Гарызантальна ашаляваныя фасады ўпрыгожваюцца драўлянымі кутнімі лапаткамі, ліштвамі аркавых і прастакутных аконных праёмаў, карнізам на дэнтыкулах (на верхнім ярусе званіцы). Усе канструкцыйныя і архітэктурна-мастацкія сродкі ствараюць рытмічную і дынамічную аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю.

Унутры малітоўная зала пераходзіць у падкупальную прастору сьветлавога барабана, якая абмяжоўваецца складанай бэлечна-ветразевай канструкцыяй. Апсыда з самкнутым гранёным скляпеньнем упрыгожваецца драўляным 2-ярусным іканастасам. Над прытворам разьмяшчаюцца хоры з драўлянай балюстраднай агароджай.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Сацыялістычная, 88

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Якімовіч Ю. Слуцкая Міхайлаўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 449.
  2. ^ Іканапіс Беларусі XV-XVIII стагоддзяў / Уклад. Н. Высоцкая. — Менск, 1992. С. 227.
  3. ^ Ціткоўскі І. Помнікі архітэктуры Слуцка. — Слуцак, 1997. С. 49—50.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Ціткоўскі І. Помнікі архітэктуры Слуцка. — Слуцак, 1997. ISBN 985-6219-09-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  612Г000541

Commons-logo.svg Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Слуцак)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў