Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Мікіты (Зьдзітава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Мікіты
Царква Сьвятога Мікіты, аўтэнтычны выгляд
Царква Сьвятога Мікіты, аўтэнтычны выгляд
Краіна Беларусь
Вёска Зьдзітава
Каардынаты 52°11′47″ пн. ш. 24°03′32″ у. д. / 52.19639° пн. ш. 24.05889° у. д. / 52.19639; 24.05889Каардынаты: 52°11′47″ пн. ш. 24°03′32″ у. д. / 52.19639° пн. ш. 24.05889° у. д. / 52.19639; 24.05889
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Берасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыль заходнепалеская школа дойлідзтва
Першае згадваньне 1502
Дата заснаваньня 1502
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Мікіты на мапе Беларусі ±
Царква Сьвятога Мікіты
Царква Сьвятога Мікіты
Царква Сьвятога Мікіты
Царква Сьвятога Мікіты
Царква Сьвятога Мікіты
Царква Сьвятога Мікіты
Царква Сьвятога Мікіты на Вікісховішчы

Царква́ Сьвято́га Мікі́ты — помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Зьдзітаве. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на правым беразе ракі Мухаўца. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны ансамбль з званіцай.

Царква па надбудове купала-цыбуліны

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царкву ў Зьдзітаве збудавалі ў 1502 годзе з дрэва, па чым неаднаразова перабудоўвалі, у тым ліку ў 1787 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Зьдзітава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

У 1990-я гады ў выніку рэканструкцыі замест купала-бані паставілі бляшаны купал-цыбуліну, заменены ў 2010-я гады на пазалочаны з сучасным 8-канцовым маскоўскім крыжам.

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. У шырыню складае 9,4 мэтра, 15,65 мэтра ў даўжыню і 6 мэтраў у вышыню. Складаецца з трох прастакутных аб’ёмаў: асноўнага, бабінца і апсыды. Дах гонтавы, шматскатны, завершаны невялікім барабанам з купалам. З бакоў да апсыды далучаюцца вузкія невысокія рызьніцы пад аднасхільным дахам. У XIX ст. каля ўваходу паставілі каркасны тамбур. Сьцены вэртыкальна ашаляваныя і ўмацаваныя сьцяжкамі. Вокны высокія, прастакутныя.

Каля царквы разьмяшчаецца 2-ярусная каркасная драўляная званіца, квадратная ў пляне, пад шатром. Комплекс характарызуецца манумэнтальнасьцю, удалымі прапорцыямі і архітэктурна-мастацкай выразнасьцю[1].

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 223.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.