Перайсьці да зьместу

Войская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Войская
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Камянецкі
Сельсавет Войскі
Першыя згадкі 16 стагодзьдзе
Часавы пас
Каардынаты 52°24′35″ пн. ш. 23°37′36″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 837 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1631
Паштовы індэкс 225066[1]
СААТА 1240813031
Нумарны знак 1
Войская на мапе Беларусі ±
Войская
Войская
Войская
Войская
Войская
Войская

Во́йская[2]вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 400 м ад левага берагу ракі Крывуля, непадалёк ад яе вытоку, за 15 км на захад ад Камянцу, за 47 км на поўнач ад Берасьця, за 19 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце  Беласток. Па паўночнай мяжы вёскі праходзіць аўтадарога Высокае  Кобрынь (Р102). Зьяўляецца цэнтрам Войскага сельсавету.

  • 2010 год — 837 жыхароў
  • 2005 год — 941 жыхар, 301 двор[3]
  • 1999 год — 893 жыхары

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Царква Нараджэньня Маці Божай

У вёсцы працуе сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбуляторыя, камбінат бытавога абслугоўваньня, аддзяленьне сувязі, дзіцячы сад, 4 крамы, малітоўны дом эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў, Царква Нараджэньня Маці Божай. Курганны могільнік крывічоў (датуецца XIXII стст.). Цэнтар калектыўнага сялянскага аб’яднаньня «Колас».

  1. Белпошта (рас.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 164
  3. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 24

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Войскаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў