Перайсьці да зьместу

Міжрэчча (Пухавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міжрэчча
трансьліт. Mižrečča
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Насельніцтва: 38 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°34′35″ пн. ш. 28°19′20″ у. д. / 53.57639° пн. ш. 28.32222° у. д. / 53.57639; 28.32222Каардынаты: 53°34′35″ пн. ш. 28°19′20″ у. д. / 53.57639° пн. ш. 28.32222° у. д. / 53.57639; 28.32222
Міжрэчча на мапе Беларусі ±
Міжрэчча
Міжрэчча
Міжрэчча
Міжрэчча
Міжрэчча
Міжрэчча

Міжрэ́чча[1] (таксама сустракаецца Міжарэ́чча[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

За 16 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Мар’іна Горка і чыгуначнага прыпыначнага пункту Пухавічы (станцыя) на лініі МенскАсіповічы, на р. Волма, пры ўпадзеньні яе ў р. Сьвіслач.

Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у складзе Расейскай імпэрыі. На пачатку ХХ ст. маёнтак у Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1816 годзе згадваецца маёнтак Міжрэчча, знаходзілася паблізу вёскі.

У 1913 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі працавала школа 1-ай ступені, у 1922 годзе ў якой працавала 2 настаўніка, займалася каля 70 хлопчыкаў і дзяўчынак.

На 1933 год былі калгасы «Бальшавік» і « Кастрычнік», працавалі смалярны завод (пабудаваны ў 1925 годзе), кравецкая і шавецкая майстэрні, арцель, мэблевая майстэрня, вадзяны млын, 2 кузьні.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. Вёску 6 разоў палілі, у траўні 1942 году было забіта 6 жыхароў.

  • 1816 год — 7 двароў, каля 50 жыхароў. Маёнтак 9 двароў, каля 90 жыхароў
  • 1917 год — 81 двор, 508 жыхароў. Маёнтак 7 двароў, 66 жыхароў
  • 1940 год — 110 гаспадарак, 330 жыхароў
  • 2002 год — 46 двароў, 69 жыхароў
  • 2009 год — 38 чалавек[2]
  • Гарадзішча (III—V стагодзьдзі). Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне на левым беразе р. Волма і 100 м ад яе ўпадзеньня ў р. Сьвіслач.
  • Брацкая магіла (1941—1944 гады).
  • Каталіцкая капліца сьв. Міхала Арханёла. У 1920-х гадах капліца была перанесена на мясцовыя могілкі
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі