Перайсьці да зьместу

Восава (Пухавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Восава
трансьліт. Vosava
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Насельніцтва: 9 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°28′2″ пн. ш. 28°13′45″ у. д. / 53.46722° пн. ш. 28.22917° у. д. / 53.46722; 28.22917Каардынаты: 53°28′2″ пн. ш. 28°13′45″ у. д. / 53.46722° пн. ш. 28.22917° у. д. / 53.46722; 28.22917
Восава на мапе Беларусі ±
Восава
Восава
Восава
Восава
Восава
Восава

Во́сава[1] (таксама сустракаецца О́сава, н.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

У канцы XVIII стагодзьдзя вёска ў Ігуменскім павеце Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, шляхецкая ўласнасьць. У пачатку XX стагодзьдзя згадваецца як урочышча Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета.

У пачатку XX стагодзьдзя згадваецца як урочышча ў Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

  • 1800 год — 2 двары, 6 жыхароў
  • 1897 год — 6 двароў, 35 жыхароў
  • 1908 год — 7 двароў, 43 жыхары
  • 1917 год — 10 двароў, 64 жыхары
  • 1926 год — 15 двароў, 82 жыхары
  • 1960 год — 63 жыхары
  • 2002 год — 9 гаспадарак, 11 жыхароў
  • 2009 год — 9 чалавек[2]
  • 2012 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхары
  • Іван Размысловіч (1915—2006) — беларускі навуковец ў галіне сельскагаспадарчага машынабудаваньня
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі