Перайсьці да зьместу

Маркаўчызна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маркаўчызна
трансьліт. Markaŭčyzna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Насельніцтва: 53 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°31′4″ пн. ш. 28°13′46″ у. д. / 53.51778° пн. ш. 28.22944° у. д. / 53.51778; 28.22944Каардынаты: 53°31′4″ пн. ш. 28°13′46″ у. д. / 53.51778° пн. ш. 28.22944° у. д. / 53.51778; 28.22944
Маркаўчызна на мапе Беларусі ±
Маркаўчызна
Маркаўчызна
Маркаўчызна
Маркаўчызна
Маркаўчызна
Маркаўчызна

Маркаўчы́зна[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

Месціцца за 6 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 2 км ад чыгуначнай станцыя Пухавічы на лініі МенскАсіповічы.

У пачатку ХХ ст. маёнтак у Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

На пачатку 1930-ых гг. вядома як пасёлак, створаны калгас «Перамога сацыялізму».

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

  • пачатак XX ст. — 1 гаспадарка, 15 жыхароў
  • 1917 год — 1 гаспадарка, 21 жыхар
  • 2002 год — 29 двароў, 57 жыхароў
  • 2009 год — 53 чалавекі[2]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі