Пярэжырскі сельсавет
Пярэжырскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Пярэжыр |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222840 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Пярэ́жырскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Пярэжыр.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Сьмілавіцкага раёну Менскай акругі. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёну. 6 ліпеня 1935 году раён перайменаваны ў Сьмілавіцкі, які з 11 лютага 1938 году атрымаў ранейшую назву. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну.
28 траўня 2013 году сельсавету перададзеныя населеныя пункты Баравая Слабада, Берчукі, Вузьляны, Вушанка, Едліна, Залесьсе, Навасады, Пагуляйка, Падбор’е, Пяскі скасаванага Вузьлянскага сельсавету, а населеныя пункты Зазер’е, Лешніца, Такарня, Яснаўка перададзеныя зь Пярэжырскага ў Голацкі сельсавет[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 9, 126, 367