Дукорскі сельсавет
| Дукорскі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Дукора |
| Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| | |
Дуко́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Дукора.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць]На 2022 год ва Ўборках працавала «Беларуская нацыянальная біятэхналягічная карпарацыя», якая вырабляла амінакісьлі і камбікармы для жывёлы, а таксама прэміксы да іх і глютэн.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Сьмілавіцкага раёну Менскай акругі. 18 студзеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёну. 6 ліпеня 1935 году раён перайменаваны ў Сьмілавіцкі, які з 11 лютага 1938 году атрымаў ранейшую назву. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну.
28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Белае, Вішнёўка, Вясёлае, Горкі, Градзьдзё, Груд, Дрычын, Калінаўка, Капейнае, Каробавічы, Красны Яр, Малінаўка, Маргі, Нізоўка, Ніўкі, Новы Кут, Паддуб’е, Пенякі, Салаўі, Сетча, Станіславова, Шыманаў Кут, Янкава — ліквідаванага Дрычынскага сельсавету[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 9, 126, 367