Перайсьці да зьместу

Рэпішча (Пухавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэпішча
трансьліт. Repišča
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Насельніцтва: 0 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°33′29″ пн. ш. 28°29′39″ у. д. / 53.55806° пн. ш. 28.49417° у. д. / 53.55806; 28.49417Каардынаты: 53°33′29″ пн. ш. 28°29′39″ у. д. / 53.55806° пн. ш. 28.49417° у. д. / 53.55806; 28.49417
Рэпішча на мапе Беларусі ±
Рэпішча
Рэпішча
Рэпішча
Рэпішча
Рэпішча
Рэпішча

Рэ́пішча[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

Знаходзіцца за 23 км на ўсход ад горада Мар’іна Горка, 23 км ад чыгуначнай Пухавічы Рудзенск на лініі МенскАсіповічы.

У пачатку 20 стагодзьдзя ваколіца Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1933 годзе існаваў саўгас «Рэпішча», працаваў паравы млын, сталярная майстэрня, малочны завод, кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Чырвонакастрычніцкага сельсавету[2].

  • 1917 год — 34 двары, 208 жыхароў
  • 2002 год — 6 двароў, 3 жыхары
  • 2009 год — 0 чалавек[3]