Перайсьці да зьместу

Дукаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дукаўка
трансьліт. Dukaŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Насельніцтва: 12 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244852023
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°29′51″ пн. ш. 28°23′14″ у. д. / 53.4975° пн. ш. 28.38722° у. д. / 53.4975; 28.38722Каардынаты: 53°29′51″ пн. ш. 28°23′14″ у. д. / 53.4975° пн. ш. 28.38722° у. д. / 53.4975; 28.38722
Дукаўка на мапе Беларусі ±
Дукаўка
Дукаўка
Дукаўка
Дукаўка
Дукаўка
Дукаўка

Ду́каўка[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

Знаходзіцца за 24 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Менск-Асіповічы.

У пачатку 20 стагодзьдзя ў Пагарэльскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас «Перамога сацыялізму», працавала кузьня і ваўначоска.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Чырвонакастрычніцкага сельсавету[2].

  • пачатак XX ст. — 14 двароў, 133 жыхары.
  • 2002 год — 15 двароў, 23 жыхары
  • 2009 год — 12 чалавек[3]