Дубраўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дубраўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Дубраўка
Дата ўтварэньня 23 ліпеня 1984
Насельніцтва
  • 1809 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ду́браўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Дубраўка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Сінчанскі сельсавет у складзе Пухавіцкага раёну Менскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Сінча. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласьці.

5 траўня 1962 году да сельсавету далучана частка скасаванага Варашылаўскага сельсавету (8 населеных пунктаў: Апляўніца, Быцень, Вомельна, Востраў, Клятное, Любячка, Мельніца і Палёк)[1].

23 сьнежня 1965 году цэнатр сельсавету перанесены ў вёску Вомельна. 15 чэрвеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў Амяльнянскі сельсавет. 23 ліпеня 1984 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Дубраўка, сельсавет перайменаваны ў Дубраўскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 2024 чалавекі[2], зь іх 92,6% — беларусы, 5,7% — расейцы, 0,9% — украінцы[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пастанова выканкому Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 5 траўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Менскай вобласьці Беларусі паводле перапісу 2009 году  (рас.)
  3. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году  (рас.)