Талькаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Та́лькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Талька.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай акругі.
30 кастрычніка 2009 году сельсавет скасаваны, усе населеныя пункты — Арэшкавічы, Блускі Бор, Весялова, Вялікае Поле, Дзям’янаўка, Калінаўка, Каляюгі, Ленінск, Лявонаўка, Малінаўка, Насыцк, Рудня, Слабодка, Талька, Церабуты, Чароты, Яноўка — перададзеныя Блускаму сельсавету[1]. Аб’яднаньне сельсаветаў выклікала абуранасьць жыхароў[2].
Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1 студзеня 1947 году — 20[3]
- 1 студзеня 2009 году — 17
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1 студзеня 2009 году — 828 жыхароў[4]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219(рас.)
- ^ Рэформа, ад якой стала яшчэ горш(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Госиздат БССР, 1947. — 303 с. С. 144
- ^ Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт: Далучаецца Блужа да Талькі(недаступная спасылка)(рас.)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 9