Рудзенскі сельсавет
Ру́дзенскі сельсавет (у 1938—2013 гадах — Ру́дзенскі пасялковы савет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Рудзенск.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Сьмілавіцкага раёну Менскай акругі.
8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Пухавіцкага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет далучаны да навастворанага Рудзенскага раёну. 6 ліпеня 1935 году раён перайменаваны ў Сьмілавіцкі, які з 11 лютага 1938 году атрымаў ранейшую назву.
27 верасьня 1938 году сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, пасялковы савет далучаны да Пухавіцкага раёну.
28 траўня 2013 году пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. С. 126, 367