Зафранцуская Грэбля
Зафранцуская Грэбля | |
трансьліт. Zafrancuzskaja Hreblia | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Пухавіцкі |
Насельніцтва: | 15 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
СААТА: | 6244852032 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°31′27″ пн. ш. 28°25′45″ у. д. / 53.52417° пн. ш. 28.42917° у. д.Каардынаты: 53°31′27″ пн. ш. 28°25′45″ у. д. / 53.52417° пн. ш. 28.42917° у. д. |
± Зафранцуская Грэбля |
Зафранцу́ская Грэ́бля[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.
Месьціцца за 19 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 70 км ад Менску, 22 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск—Асіповічы, каля ракі Балачанка.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку 20 стагодзьдзя ваколіца Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1929 г. створаны калгас «Новая Пясчанка», працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У сакавіку 1944 года вёска была спаленая, загінула 14 жыхароў. Пасьля вайны вёска адноўленая.
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Чырвонакастрычніцкага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1897 год — 15 двароў, 139 жыхароў
- 1908 год — 22 двары, 124 жыхары
- 1917 год — 28 двароў, 176 жыхароў
- 1926 год — 40 двароў, 207 жыхароў
- 1940 год — 26 двароў, 35 жыхароў
- 1960 год — 44 жыхары
- 2002 год — 5 двароў, 6 жыхароў
- 2009 год — 15 чалавек[3]
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Альберт Котаў (нар. 1937) — кандыдат гістарычных навук, дацэнт катэдры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі