Перайсьці да зьместу

Асавок (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Асавок
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Пухавіцкі
Часавы пас
Каардынаты 53°31′33″ пн. ш. 28°24′19″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 30 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
Нумарны знак 5
Асавок на мапе Беларусі ±
Асавок
Асавок
Асавок
Асавок
Асавок
Асавок

Асаво́к[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

У пачатку 20 стагодзьдзя ваколіца Дудзіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1929 г. створаны калгас «Новая Пясчанка», працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. 11 лістапада 1942 году у раёне вёскі праходзіла Альберт II (апэрацыя) супраць савецкіх партызан[2]. У 1943 годзе вёска спалена, было забіта 2 жыхара.

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Чырвонакастрычніцкага сельсавету[3].

  • пачатак XX ст. — 5 двароў, 33 жыхары
  • 1926 год — 12 двароў, 57 жыхароў
  • 2002 год — 13 двароў, 33 жыхары
  • 2009 год — 30 чалавек[4]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. «Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с, 4 л. карт.: іл. — С. 36.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (рас.)
  4. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі