Перайсьці да зьместу

Падбярэжжа (Пухавіцкі сельсавет)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падбярэжжа, трансьліт. Padbiarežža
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Менская
Раён Пухавіцкі
Сельсавет Пухавіцкі
Часавы пас
Каардынаты 53°30′39″ пн. ш. 28°18′35″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 33 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1713
Нумарны знак 5
Падбярэжжа на мапе Беларусі ±
Падбярэжжа
Падбярэжжа
Падбярэжжа
Падбярэжжа
Падбярэжжа
Падбярэжжа

Падбярэ́жжа[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

Знаходзіцца за 10 кіламетраў на паўнач ад Мар’інай Горкі, 10 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Менск-Асіповічы, каля шашы Менск-Бабруйск (1 км).

Паводле перапісу 1917 г. пасяленьне было вядома як маёнтак Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Паблізу вёсцы, на хутары Асіеўскага летам 1936 году адпачываў і працаваў Якуб Колас.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

  • 1897 год — 4 двары, 27 жыхароў
  • 1917 год — 1 гаспадарка, 19 жыхароў
  • 2002 год — 25 двароў, 57 жыхароў
  • 2009 год — 33 чалавекі[2]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі