Перайсьці да зьместу

Высокая Старына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Высокая Старына
трансьліт. Vysokaja Staryna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Насельніцтва: 9 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244852018
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°30′50″ пн. ш. 28°30′50″ у. д. / 53.51389° пн. ш. 28.51389° у. д. / 53.51389; 28.51389Каардынаты: 53°30′50″ пн. ш. 28°30′50″ у. д. / 53.51389° пн. ш. 28.51389° у. д. / 53.51389; 28.51389
Высокая Старына на мапе Беларусі ±
Высокая Старына
Высокая Старына
Высокая Старына
Высокая Старына
Высокая Старына
Высокая Старына

Высо́кая Старына́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад раённага цэнтру, 18 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы, каля ракі Балачанка.

У пачатку ХХ ст. засьценак у Пагарэльскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У 1897 годзе ваколіца, меўся малітоўны дом.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Чырвонакастрычніцкага сельсавету[2].

  • 1897 год — 15 двароў, 109 жыхароў
  • 1908 год — 17 двароў, 126 жыхароў
  • 1926 год — 20 двароў, 109 жыхароў
  • 1960 год — 72 жыхары
  • 2002 год — 10 двароў, 16 жыхароў
  • 2009 год — 9 чалавек[3]
  • 2012 год — 5 гаспадарак, 8 жыхароў