Перайсьці да зьместу

Зацішша (Пухавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зацішша
трансьліт. Zacišša
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Насельніцтва: 15 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244852031
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°32′57″ пн. ш. 28°12′39″ у. д. / 53.54917° пн. ш. 28.21083° у. д. / 53.54917; 28.21083Каардынаты: 53°32′57″ пн. ш. 28°12′39″ у. д. / 53.54917° пн. ш. 28.21083° у. д. / 53.54917; 28.21083
Зацішша на мапе Беларусі ±
Зацішша
Зацішша
Зацішша
Зацішша
Зацішша
Зацішша

Заці́шша[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

Знаходзіцца за 6 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 6 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Менск-Асіповічы.

Згадваецца ў 1909 годзе як маёнтак у Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Паводле перапісу 1926 г. пасёлак.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

  • 1909 год — 1 двор, 28 жыхароў
  • 1926 год — 4 гаспадаркі, 19 жыхароў
  • 2002 год — 6 двароў, 8 жыхароў
  • 2009 год — 15 чалавек[2]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі