Перайсьці да зьместу

Минскій листокъ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Менскі лісток (1886)»)
Минскій листокъ
Тып газэта
Заснаваная 1886
Закрытая 1902
Мова расейская
Минскій листокъ у Вікісховішчы

«Ми́нскій листо́къ» — газэта буржуазна-лібэральнага кірунку, якая выдавалася ў Менску з 1886 па 1902 гады.

Выходзіла з рознай пэрыядычнасьцю: з 1886 па 1896 — 2 разы на тыдзень, з 1896 па 1898 — штодзённа, з 1898 па 1902 — 3 разы на тыдзень і ў 1902 — 4 разы.

Не раз выклікала гнеў улады — штрафавалі, у 1897 годзе нават прыпынілі выхад на восем месяцаў. Адна з прэтэнзіяў — матэрыялы на беларускай мове.

Газэта мела грамадзка-літаратурны характар і рабіла ўхіл на асьвятленьне мясцовых навінаў Паўночна-Заходняга краю. Выхад газэты быў спынены ў 1902 годзе, ейнай пераемніцай стала газэта Северо-Западный край — Фотінский прадаў «Листок» М. Мысавскому за 5 тысяч рублёў.[1]


« Гэта была навiна як першыя майскiя перуны. Менчукi са слязамi прасвятлення i радасцi чыталi «наш» лiсток. У Менску ў нас, як у сталiцах, свая газета... Каля газеты гуртавалiся ўсе лепшыя iнтэлiгенты горада з рэдактарам Фоцiнскiм на чале. Свабоднай палiтычнай думцы ў тыя гады газета адводзiла маленечкi прастор, але жыццё горада i злыднi адбiвала вельмi добра. Можна было лаяць гарадскую думу сколькi ўлезе, была палiцэйская хронiка, аб начальсцвенных мерапрыемствах. Светлую думку ўсё ж такi гэтыя iнтэлiгенты праводзiлi ў зацiснутыя мазгi жыхароў »

—Аляксандр Уласаў, мемуары

[2]