Перайсьці да зьместу

Мікалай Янчук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Янчук
Дата нараджэньня 17 (29) лістапада 1859 або 1859[1]
Месца нараджэньня Стара Kарніца, Сядлецкая губэрня, Царства Польскае, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 6 сьнежня 1921(1921-12-06) або 1921[1]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Маскоўскі ўнівэрсытэт
Занятак літаратуразнаўца, этноляг, фальклярыст, гісторык, археоляг, антраполяг, паэт, этнограф, пісьменьнік, славіст, музэязнавец, прафэсар унівэрсытэту, літаратар
Навуковая сфэра этнаграфія
Месца працы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Янчук.

Мікала́й Андрэ́евіч Янчу́к (псэўданімы: Н. Корницкий, Białorusin; крыптонимы: Н. Я., Я. Н., Я.; 17 (29) лістапада 1859, в. Карніца, Канстанцінаўскі павет, Сядлецкая губэрня, Расейская імпэрыя — 6 сьнежня 1921, Масква, РСФСР) — пісьменьнік, этнограф, фальклярыст, літаратуразнавец, антраполяг.

Нарадзіўся ў сям’і ўніяцкага сьвятара. Скончыў расейскую школу ў Карніцы (1871), вучыўся ў гімназіях Бельску і Масквы. Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт (1885). Працаваў настаўнікам, у 1892 г. вывучаў гарадзішчы в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне. З 1892 г. памочнік бібліятэкара Румянцаўскага музэю, хавальнік Дашкаўскага этнаграфічнага музэю ў Маскве. У 1889—1903 гг. сакратар аддзяленьня этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалёгіі і этнаграфіі пры Маскоўскім унівэрсытэце, з 1901 г. стваральнік і кіраўнік Музычна-этнаграфічнай камісіі гэтага таварыства. Адзін з заснавальнікаў часопісу «Этнографическое обозрение». Пасьля 1917 г. чытаў курс беларускай і ўкраінскай літаратур у Маскоўскім унівэрсытэце, удзельнічаў у рабоце камісіі па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту. У 1918—1921 гг. чалец Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве, супрацоўнічаў зь Беларускім нацыянальным камісарыятам і Беларускім пададдзелам аддзелу асьветы нацыянальных меншасьцяў Народнага камісарыяту асьветы РСФСР, у 1921 г. прафэсар катэдры беларускай літаратуры і этнаграфіі БДУ, куды чытаць лекцыі студэнтам езьдзіў з Масквы. У адну з такіх паездак, вяртаючыся з Менску ў Маскву, захварэў на тыфус і неўзабаве памёр. Пісаў на беларускай, польскай і расейскай мовах ды палескай гаворцы.

  • Малорусская свадьба в Корницком приходе Константиновского уезда Седлецкой губернии. Москва. 1886.
  • А. К. Киркор, ученый исследователь Литвы и Белоруссии. (Некролог). Читано в заседании Московского археологического общества. Киев. 1887.
  • А. К. Киркор. Краткий очерк жизни и деятельности. Москва 1888.
  • По Минской губернии. (Заметки из поездки в 1886 году). Москва. 1889.
  • К истории и характеристики женских типов в героическом эпосе. Москва. 1900.
  • О мнимонародных белорусских песнях исторического и мифологического содержания. Харьков. 1908.
  • Словарь членов Общества любителей российской словесности. Москва. 1911.
  • Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старажытны пэрыяд. Менск. 1922.
  • Białokozowicz B. Mikołaj Janczuk (1859—1921). Ołsztyn. 1996.
  • Скалабан В., Шаляговіч М. Янчук Мікалай Андрэевіч. // Энцыкляпедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. ІІ. Мінск. 2003. С. 300—301.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
  1. ^ а б Identifiants et Référentiels (фр.)ABES, 2011.