Плошча Свабоды (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Плошча Свабоды
Coat of arms of Minsk.svg
Miensk - Ratuša.jpg
Ратуша й Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Былыя назвы Верхні рынак, Саборная плошча, Пляц Волі
Бліжэйшыя станцыі мэтро Няміга
На мапе
Google · Яндекс
Вуліца Плошча Свабоды ў Вікісховішчы

Плошча Свабоды — адна з цэнтральных плошчаў у Менску (Беларусь), утвораная ў пачатку XVI стагодзьдзя як адміністрацыйны, гандлёвы й культурны цэнтар гораду. Месьціцца на ўзвышаным беразе ракі Сьвіслач.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1860-х гадоў называлася Верхнім рынкам, да 1917 году — Саборнай плошчай. З 1917 па 1933 гг. насіла назву «Пляц Волі».

Плошча Свабоды лічылася цэнтральнай, але ў гады Другой сусьветнай вайны была моцна разбураная й страціла сваё значэньне.

На плошчы стаіць гарадзкая ратуша, адноўленая ў 2003 годзе па апошнім праекце (была пабудавана ў 1582 годзе, затым некалькі разоў перабудоўвалася і была зьнесеная па загадзе расейскага цара Мікалая І у 1857 годзе[1]), а таксама Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (17001710 гады).

У цэнтры плошчы Свабоды да рэвалюцыі стаяў помнік Расейскаму імпэратару Аляксандру II. У 1917 годзе на месцы бюста цару па праекце менскага архітэктара й скульптара А. Краснапольскага быў усталяваны помнік салдату рэвалюцыянэру. Помнік праіснаваў нядоўга, падчас нямецкай акупацыі 1918 году ён быў зьнесены. 1 траўня 1921 году на месцы помніка зьявіўся абэліск імя Менскай Рады. Верагодна, збудаваньне было зробленае зь недаўгавечных матэрыялаў і ў хуткім часе было разабранае. На месцы гэтага помніка ў 1922 годзе быў усталяваны новы — рэвалюцыянэру Гіршу Лекэрту(ru), які быў зьнесены ў 1937 годзе. У 1939 годзе на месцы помніка зьявіўся фантан, цяпер на яго месцы знаходзіцца шкляная піраміда.[2]

Крыніцы й заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ С. 220.
  2. ^ Плошча Свабоды (Саборная плошча) \\ Менск стары й новы

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Плошча Свабоды (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў