Аляксандар Слупскі
Алякса́ндар Іва́навіч Слу́пскі (16 красавіка 1864, места Слуцак — 8 верасьня 1907, Аса, Пермская губерня) — беларускі і расейскі гісторык і археоляг.
Скончыў Менскую гімназію, у 1887 Пецярбурскі ўнівэрсытэт. 3 1893 Аляксандар Слупскі працаваў на Ўрале, дзе вывучаў архітэктуру і археалёгію Паўночнага Ўралу.
Аўтар нарысу «Ізяслаўль і Тураў…», які апублікаваны ў «Паўночна-Заходнім календары» на 1888 рок. Пад ягонай рэдакцыяй у Менску выдадзены «Паўночна-Заходні каляндар» на 1892 і 1893 рокі. У календары надрукаваны «Народны каляндар», артыкул «Гісторыя Менску» і інш.
У пэрыядычных выданьнях Менску зьмяшчаў гістарычна-краязнаўчыя і літаратурна-крытычныя артыкулы. У газэце «Минский листок» за 5 траўня 1895 надрукаваў артыкул «Стары Менск», у якім прыведзеныя біяграфічныя зьвесткі пра Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Слупский Александр Иванович // Пермский край в контексте истории России. – Пермь, 2013. – С.352.