Яўген Ляцкі
Яўген Ляцкі лац. Jaŭhien Lacki | |
![]() Яўген Ляцкі, 1889 г. | |
Дата нараджэньня | 15 сакавіка 1868 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 7 ліпеня 1942 (74 гады) |
Месца сьмерці | Прага |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Маскоўскі ўнівэрсытэт |
Занятак | пісьменьнік, літаратурны крытык, літаратуразнаўца, гісторык літаратуры, перакладнік, прафэсар |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства, этнаграфія |
Месца працы | |
Яўге́н Алякса́ндравіч Ля́цкі (15 сакавіка 1868, Менск — 7 ліпеня 1942, Прага) — беларускі крытык, гісторык літаратуры, дасьледнік беларускага фальклёру.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Навучаўся ў Менскай гімназіі. У 1893 годзе скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту, выкладаў у ім. Езьдзіў у экспэдыцыі на Палесьсе, Прыволжа, расейскую Поўнач. З канца 1890-х гадоў — у Санкт-Пецярбургу, супрацоўнік Інстытуту антрапалёгіі і этнаграфіі імя Пятра Вялікага, потым старэйшы этнограф, загадчык этнаграфічнага аддзелу Расейскага музэю імя Аляксандра III.
Па Кастрычніцкім перавароце 1917 году выехаў у Фінляндыю, у 1920 годзе — Швэцыю, з 1922 году жыў у Чэхаславаччыне. Адкрыў у Празе выдавецтва «Полымя», узначальваў катэдру ў Карлавым унівэрсытэце, выкладаў у Расейскім вольным унівэрсытэце.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар раману «Тундра».
Ягоныя фальклёрна-этнаграфічныя дасьледаваньні напісаныя на падставе матэрыялаў, сабраных у час экспэдыцыяў на беларускіх землях і ў іншыя краіны. Шмат зрабіў дзеля папулярызацыі за мяжой беларускай літаратуры і фальклёру. У манаграфіі, прысьвечанай «Слову пра паход Ігаравы», значнае месца адвёў беларускаму элемэнту гэтага помніка. У 1927—1929 гадох апублікаваў цыкль артыкулаў «Нататкі па беларусазнаўстве»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Цішчанка, А. 3 думкай пра Беларусь: Да 130-годдзя з дня нараджэння вучонага-славіста Я. А.Ляцакага. // Полымя : часопіс. — 1999. — № 1. — С. 156—185.
- Марына Чмарава. Яўген Аляксандравiч Ляцкi як вучоны-славiст, даследчык i папулярызатар беларускай лiтаратуры ў мiжваеннай Чэхаславакii. // Актуальные проблемы современной филологии и преподавания филологических дисциплин : сборник научных статей Международной научно-практической конференции, посвящённой 100-летию МГУ имени А.А. Кулешова, Могилёв, 15–16 мая 2013 г. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсітэт, 2013. — С. 234—237. — ISBN 978-985-480-898-7.
- Марына Чмарава. Шляхі ўзаемнага пазнання: беларуская літаратура ў Чэхаславакіі (1920―1945). — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсітэт, 2004. — 136 с. — 150 ас. — ISBN 985-480-058-Х
- Поспишил, И., Зеленка М. Вдохновляющая литературная концепция Евгения Ляцкого. // Славяноведение : Журнал Института славяноведения Российской академии наук. — М.: Наука, 1998. — № 4. — С. 52—59. — ISSN 0132—1366.
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1868 годзе
- Памерлі 7 ліпеня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Пахаваныя на Альшанскіх могілках у Празе
- Выкладчыкі гісторыка-філялягічнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Карлавага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі гісторыка-філялягічнага факультэту Маскоўскага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся ў Менску
- Беларускія крытыкі
- Беларускія гісторыкі
- Беларускія фальклярысты
- Памерлі ў Празе