Кобрынскае княства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кобрынскае княства
Alex Volhynia.svg
1404—1519 Herb Lytwa (Alex K).svg
Месцазнаходжаньне Кобрынскага княства

Кобрынскае княства на пачатак XVI стагодзьдзя

Сталіца Кобрынь
Найбуйнейшы горад Кобрынь
Форма кіраваньня
Князь кобрынскі

Гедзімінавічы, Кобрынскія
Цяпер зьяўляецца часткай Беларусі

Ко́брынскае кня́ства — удзельнае княства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, у басэйне рэчак Мухаўцу і Кобрынкі. Існавала ў 1404[1]—1519 роках. Сталіца — Кобрынь. Уладаньне князёў Кобрынскіх з роду Гедзімінавічаў.

Узьнікненьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Валынскае княства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З часу першае згадкі Кобрынская зямля знаходзілася ў валоданьні валынскіх князёў. Упершыню места Кобрынь згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1287 рокам, калі валынскі князь Уладзімер Васількавіч пакінуў яго ў спадчыну сваёй жонцы Вользе Раманаўне[2]:

« Въ имѧ Ѡ(т)ца и С(ы)на и С(вя)т(а)го Д(у)ха м(о)л(и)твами С(вя)тыа Б(городи)ца и Прис(но)д(е)в(и)ца М(а)рья и с(вя)т(ы)хъ Агг(е)лъ.
Се язъ, кнѧзь Володимѣръ, с(ы)нъ Василковь, вноукь Романовъ, пишоу грамотоу.
Далъ есмь кнѧгинѣ своеи по своемь животѣ городъ свои Кобрынь и с людми, и з данью: како при мнѣ даяли, тако и по мнѣ - ать дають кнѧгинѣ - моеи.
Иже далъ есмь еи село свое Городелъ и с мытом. А людье како то на мѧ страдалѣ, тако и на кнѧгиню мою по моемь животѣ.
Аже боудеть кнѧзю городъ роубити...
»

—Духоўная грамата Уладзімера Васількавіча яго княгіні на Кобрынь і некалькі сёлаў (1288)[3]

Барацьба за Валынь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку XIV стагодзьдзя Галіцка-Валынскае княства прыйшло ў заняпад. Па сьмерці манарха Юрыя-Балеслава Трайдзенавіча на княства пачаў прэтэндаваць Любарт Гедзімінавіч, бо ягоная жонка была стрыечнай сястрой памерлага.

Канкурэнцыю Любарту склаў польскі кароль Казімер III, які ў 1349 захапіў Львоў, Галіч, Уладзімер-Валынскі, Берасьце і пацясьніў Любарта з Валыні. У выніку дзьвюх польска-літоўскіх войнаў у 1366 року Казімер мусіў быў адмовіцца ад большай часткі сваіх набыткаў, а пра Кобрынь напісаў, што той з ваколіцамі належыць вялікаму князю літоўскаму Альгерду. Ад Альгерда места перайшло да ягонага сына Фёдара.

Фёдар Ратненскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па сьмерці бацькі ў 1377 Фёдар, не жадаючы прызнаць сюзерэнам свайго браценіка Ягайлу, дабраахвотна прыняў ленную прысягу Людвіку I Вялікаму — каралю Вугоршчыны і Польшчы. Гэты факт паказвае на тое, што Фёдар Альгердавіч (празваны Ратненскім) валодаў сваім удзелам (местамі Ратна, Любамль, Кашэрск і прылеглымі тэрыторыямі) незалежна ад валынскага князя Фёдара Любартавіча. 23 кастрычніка 1386 Фёдар Альгердавіч усё ж прынёс прысягу Ягайлу[4]. Меў трох сыноў: Рамана, Юрыя (Гурку) Красьнічанскага і Сангушку[5] — якія й падзялілі бацькоўскі ўдзел. Князем кобрынскім стаў Раман Фёдаравіч.

Кобрынскае княства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раман Фёдаравіч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раман Фёдаравіч (каля 1394 — пасьля 1416)[6] упершыню згадваецца пад 1387 рокам як князь Кобрыня. Гэты рок прынята лічыць пачаткам узьнікненьня дынастыі кобрынскіх князёў[7]. У 1404 вялікі князь Вітаўт пацьвердзіў правы Рамана на Кобрынь, а таксама Грушава, Прохаў, Несухож і Мілянавічы[8]. Цягам XV стагодзьдзя княства існавала ў ВКЛ як самастойная адміністрацыйна-тэрытарыяльная і судовая акруга; падзялялася на Кобрынскую і Прушанскую (Пружанскую) воласьці[9].

У 1411—1416 роках Раман мешкаў пры двары караля, пасьля 1416 ягонае імя ў крыніцах ня згадваецца[6].

Сямён Раманавіч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па сьмерці Рамана князем Кобрынскім стаў ягоны сын Сямён Раманавіч (каля 1400 — каля 1460[8]. Падчас грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1431—1435 рокаў Раман адным зь першых выступіў на баку Сьвідрыгайлы, аднак у бітве з каралеўскім ваяводам Грыцько Кірдыевічам быў разьбіты[8]. За падтрымку Сьвідрыгайлы быў пазбаўлены Ратны[6]. Раман быў у шлюбе з Ульянай (пам. каля 1494[6]) — дачкой Сямёна Іванавіча Гальшанскага па мянушцы Люты[6].

Іван Сямёнавіч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апошнім мужчынскім прадстаўніком княскай дынастыі быў Сямёнаў сын Іван (каля 1430 — пасьля 1491[6]). Іван Сямёнавіч разам са сваёй жонкай Фядорай (дачкою Івана Рагацінскага) шмат ахвяравалі на будаўніцтва і забесьпячэньне цэркваў і кляштараў. На іхнія грошы былі ўзьведзеныя царква ў Дабучыне[8], а таксама Спаскі манастыр у Кобрыні, у якім яны й былі пахаваныя[7]. Іван Сямёнавіч не пакінуў па сабе нашчадкаў.

Фядора Іванаўна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па сьмерці Івана Сямёнавіча вялікі князь Аляксандар пацьвердзіў права Фядоры на валоданьне трацінай княства. У 1492 року яна выйшла замуж за Юрыя Пацэвіча (пам. 1506)[6]. Па ягонай сьмерці Фядоры давялося судзіцца за права валоданьня княствам. У 1508 року[6] Фядора перахрысьцілася ў каталіцтва пад імем Соф’я і выйшла замуж за віленскага ваяводу і канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла (1440?—1512[6]). Фядора памерла ў 1512 року.

Ганна Сямёнаўна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апошняй кіраўнічкай княства была дачка Сямёна Раманавіча Ганна. У 1481 на яе вясельлі з князем Фёдарам Іванавічам Бельскім была зьдзейсьненая спроба замаху на вялікага князя Казімера. Пасьля няўдалага замаху Бельскі мусіў быў уцячы ў Маскву[6]. Ганна ня здолела атрымаць дазвол выехаць да мужа і пасьля 1495 року[6] была выдадзеная замуж за маршалка Вацлава Станкавіча Касьцевіча. Па сьмерці Ганны ў 1518 року вялікі князь Жыгімонт Стары надаў В. Касьцевічу пажыцьцёвае права валоданьня землямі жонкі на правах арэнды[8]. Кобрынь з прылеглымі землямі зрабіўся староствам[10], адміністрацыйна падпарадкаваным вялікаму князю, ад імя якога праводзілася кіраваньне[7].

Па сьмерці В. Касьцевіча ў 1532 староства ў якасьці павету ўвайшло ў склад Падляскага ваяводзтва, уладаньне каралевы Боны. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) Кобрынскі і Камянецкі паветы ўлучаныя ў склад Берасьцейскага павету[11].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дзярнович О. Берестейский повет до и после Реформы 1565—1566 гг.: к истории административно-территориальных единиц в Великом княжестве Литовском // Ukraina Lithuanica. — К., 2009. — Т. І. — С. 44.
  2. ^ Кобрин // Города Беларуси
  3. ^ Духоўная грамата Уладзіміра Васількавіча яго княгіні на Кобрын і некалькі сёл (1288). Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.Праверана 9 лістапада 2011 г.
  4. ^ Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Литовского. — Киев: Наукова думка, 1987. — 181 с.
  5. ^ Насевіч Г. В. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 стагоддзяў. — Мінск, 1993.
  6. ^ а б в г д е ё ж з і к Войтович Л. Князівські династії Східної Європи (кінець IX — початок XVI ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне дослідження. — Львів: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича, 2000. — 649 с — ISBN 966-02-1683-1. (укр.)
  7. ^ а б в История Кобрина // Геоинформационная система. Беларусь.
  8. ^ а б в г д Барысюк Ю. А. Князі Кобрынскія.
  9. ^ Валерый Пазднякоў. Кобрынскае княства // ЭГБ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 219.
  10. ^ Климчук Ф. Д. Некоторые дискуссионные вопросы средневековой истории Надъясельдья и Погорынья // Palaeoslavica, XII. 2004, No 1. — Cambridge, Massachusetts. — С. 5—28.
  11. ^ Кобрынскае княства // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 117.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]