Перайсьці да зьместу

Кобрынская пушча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кобрынская пушча — лясны масіў, што некалі існаваў на Палесьсі і далучаўся да Белавескай пушчы. Знаходзілася паміж вёскамі Рыгалі і Горск (цяпер Бярозаўскі раён Берасьцейскай вобласьці), на рацэ Вінец.

Першы ўспамін пра Кобрынскую пушчу датуецца 1577 рокам. Назва паходзіць ад места Кобрынь. Масавыя вырубкі пачаліся ў XIX ст., у 2-й палове XX ст. адбылося зьнішчэньне апошніх рэштак пушчы[1].

  1. ^ Анатолий Козлович. Кобринская пуща(недаступная спасылка) // «Народная Воля» № 174, 31 жніўня 2002.