Перайсьці да зьместу

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Кобрынь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Кобрынь
Каардынаты 52°12′44.90″ пн. ш. 24°22′10.10″ у. д. / 52.2124722° пн. ш. 24.3694722° у. д. / 52.2124722; 24.3694722Каардынаты: 52°12′44.90″ пн. ш. 24°22′10.10″ у. д. / 52.2124722° пн. ш. 24.3694722° у. д. / 52.2124722; 24.3694722
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Першае згадваньне 1840
Дата скасаваньня 1962
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Кобрыні. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места, на гістарычнай Пінскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.

Касьцёл. Н. Орда, 7 красавіка 1864 г.

Мураваны касьцёл у Кобрыні збудавалі ў 1841—1845 гадох на сродкі парафіянаў.

У 1962 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам, якія яго адрэстаўравалі.

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка. Прастакутны ў пляне аб’ём накрываецца 2-схільным дахам. З бакоў галоўнага фасаду ўзвышаюцца дзьве 1-ярусныя чацьверыковыя шатровыя вежы. Уваход вылучаецца вялікім аркавым парталам, які з бакоў дэкаруецца лучковымі эксэдрамі з скульптурамі сьвятых. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасьценках, аб’яднаных аркатурай.

Унутраная прастора разьмяжоўваецца на нэфы высокімі аркадамі на 4-гранных пілёнах, перакрываецца роўным пляфонам. Алтар мае выгляд 4-пілястравага портыка з паўкруглым франтонам зь вітражнай люкарнай у цэнтры[1].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 80.
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 182.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]