Бона (канал)
Канал Бона | |
Вусьце каналу | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | ля вёскі Заор’е |
Вусьце | Мухавец |
Каардынаты вусьця | 52°12′49″ пн. ш. 24°19′48″ у. д. / 52.21361° пн. ш. 24.33° у. д.Каардынаты: 52°12′49″ пн. ш. 24°19′48″ у. д. / 52.21361° пн. ш. 24.33° у. д. |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 34 км |
Бо́на — мэліярацыйны канал у Берасьцейскай вобласьці Беларусі, левая прытока Мухаўцу. Даўжыня складае 34 км. Канал зьяўляецца найстаражытнейшай падобнай пабудовай на тэрыторыі Беларусі. Пачынаецца за 2 км ад вёскі Заор’е Маларыцкага раёну, працякае па Кобрынскім раёне і ўпадае ў раку Мухавец у Кобрыні.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пабудова каналу была распачатая на загад уласьніцы Кобрынскай эканоміі каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай Боны Сфорцы. З 1550-х рокаў Бона пачала актыўную дзейнасьць па правядзеньні маштабнай аграрнай рэформы на належных ёй землях. У хадзе рэформы, што атрымала назоў валочная памера, праводзіліся абмер земляў і падзел іх на стандартныя надзелы — валокі. Апроч таго, праводзілася рэвізія, у хадзе якой былі сабраныя зьвесткі пра стан земляў.
Правядзеньне зямельнай рэформы, засяленьне раней неабжытых земляў зрабілі неабходным правядзеньне работ па мэліярацыі. Акрамя пабудовы каналу, названага ў гонар Боны, ёй была прадпрынятая таксама спроба асушэньня балота на поўдзень ад Кобрыню, а таксама, паводле некаторых зьвестак, будаўніцтва іншага каналу — ад Пінскага замку да вёскі Стытычава (за 5 км ад Пінску), дзе знаходзілася вялакакняская рэзыдэнцыя.
У 1939—1940 роках канал быў працягнуты ад вёскі Хідры да вёскі Заор’е.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Кобрынскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 624 с.: іл. ISBN 985-6302-44-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бона (канал) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў