Перайсьці да зьместу

Герб Кобрыня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сучасная рэканструкцыя гербу Кобрыня (леваруч) і ягоная выява зь вялікакняскага прывілею 1792 (праваруч)

Герб Кобрыня — геральдычны сымбаль Кобрыня, нададзены месту каралевай польскай і вялікай княгіняй літоўскай Ганнай Ягелонкай 10 сьнежня 1589: «у срэбным полі выява сьвятых Ганны і Марыі з немаўлём Езусам на руках»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 22 ліпеня 2004[2], адначасна зрабіўся гербам Кобрынскага раёну.

Афіцыйнае апісаньне:

Герб места Кобрыня і Кобрынскага раёну ўяўляе сабою францускую тарчу, у блакітным полі якой выява немаўля Ісуса Хрыста ў залатых адзеньнях, Прачыстай Панны Марыі ў адзеньнях чырвонага колеру, па-над зялёным хітонам, у залатой вольнай частцы тарчы праведная Ганна ў чырвоных адзеньнях па-над блакітным хітонам. Твары і рукі постацяў — целавага колеру, над іх галовамі залатыя німбы.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Герб города Кобрина и Кобринского района представляет собой французский щит, в голубом поле которого изображение младенца Иисуса Христа в золотых одеждах, Пречистой Девы Марии в одеждах красного цвета, поверх зелёного хитона, в золотой вольной части щита праведная Анна в красных одеждах поверх голубого хитона. Лица и руки фигур — телесного цвета, над их головами золотые нимбы.
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Указ президента Республики Беларусь от 22 июля 2004 г. №340 «Об учреждении официальных геральдических символов Кобринского района».
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.