Царква Сьвятога Юрыя (Кобрынь)
Выгляд
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Юрыя
| |
Царква Сьвятога Юрыя
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Кобрынь |
Каардынаты | 52°13′13.16″ пн. ш. 24°22′18.54″ у. д. / 52.2203222° пн. ш. 24.3718167° у. д.Каардынаты: 52°13′13.16″ пн. ш. 24°22′18.54″ у. д. / 52.2203222° пн. ш. 24.3718167° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Царква Сьвятога Юрыя | |
Царква Сьвятога Юрыя на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Юрыя[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Кобрыні. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне места, на старых могілках[b]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляную могілкавую царкву ў Кобрыні збудавалі ў 1889 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта прастакутны зруб пад вальмавым дахам, завершаным у цэнтры купалам на барабане, купал меншага памеру ўзвышаецца над алтарнай часткай. Да фасаду далучаецца 2-ярусная 4-гранная прытвор-званіца, завершаная шатром з купалам. Гарызантальна ашаляваныя фасады падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Уваход вылучаецца 2-слуповым ганкам[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Сьвятога Георгія» або «Сьвята-Георгіеўская царква» (рас. Церковь Святого Георгия, Свято-Георгиевская церковь); таксама Юр’еўская царква
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 70-1.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.