Кобрынскі Спаскі манастыр
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Кобрынскі Спаскі манастыр | |
Кобрынскі Спаскі манастыр | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Кобрынь |
| Каардынаты | 52°12′53″ пн. ш. 24°21′21″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Кобрынскі Спаскі манастыр на мапе Беларусі Кобрынскі Спаскі манастыр | |
Кобрынскі Спаскі манастыр — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Кобрыні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Базылянскай вуліцы[a]. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з мураваных жылых і службовых карпусоў, капліцы. Да нашага часу захаваўся манастырскі корпус з брамай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Спаскі манастыр у Кобрыні ўпамінаецца ў 1465 годзе ў лісьце княгіні кобрынскай Ульляны. У 1501 годзе ўдава князя Івана княгіня Фядора (Тэадора) з Рагатынскіх адпісала манастыру сяло Корчыцы, дзьве карчмы і частку прыбытку з млыну на рацэ Кобрынцы ды іншае. На пачатак XVІ ст. манастыр ужо меў мураваныя жылыя і службовыя карпусы, капліцу.
Манастыр прыняў Берасьцейскую унію. У XVІІ—XVІІІ стагодзьдзях неаднаразова перабудоўваўся. Тут праходзіў Кобрынскі сабор 1626 году. У 1632—1633 гадох яго архімандрытам быў уніяцкі царкоўны дзяяч Рафал Корсак.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Кобрынь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзеяць як уніяцкі. У 1828 годзе пры манастыры адкрылася духоўная вучэльня.
Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы расейскія ўлады зачынілі манастыр. У канцы XIX ст. будынак пацярпеў ад пажару, па якім стаяў у руінах.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі аднавілі будынак манастыра, у якім разьмясьціўся павятовы суд. У 1962 годзе ў будынку разьмясьціўся савецкі РАУС.
У 2010 годзе будынак манастыра перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры барока. Манастырскі корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне, накрыты высокім ламаным дахам будынак (даўжыня 30 м, шырыня 10 м). Сымэтрычны галоўны фасад вылучаецца цэнтральным рызалітам, завершаным фігурным атыкавым франтонам. Фасады дэкаруюцца пілястрамі і фігурнымі філёнгамі вакол прастакутных аконных праёмаў. Верхам сьценаў праходзіць разьвіты карніз.
Усярэдзіне пры ўваходзе шырокія аднамаршавыя сходы. Пачатковы плян будынка зьмяніўся, у левым крыле замуравалі частку акон. У інтэр’еры захаваліся элемэнты барокавага дэкору. Таўшчыня сьценаў 1,2 м, у сутарэньнях больш за 2 м. Перакрыцьці над паверхамі роўныя бэлечныя, над сутарэньнямі — цыліндрычныя скляпеньні[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старая графіка
- Н. Орда, 1866 г.
- Н. Орда, 1866 г.
- Н. Орда, 1866 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1911 г.
- 1911 г.
- 1911 г.
- 1914 г.
- 1914 г.
- 1916 г.
- 1920-я гг.
- 1933 г.
- 1930-я гг.
- 1930-я гг.
- 1930-я гг.
- 1930-я гг.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 17 верасьня, 11.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Габрусь Т., Мартынаў А. Кобрынскі Спаскі манастыр // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 246.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000386 |