Перайсьці да зьместу

Леў Казлоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леў Казлоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 ліпеня 1938 (86 гадоў)
Ліцьвінкі, Кобрынскі раён Берасьцейскай вобласьці
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці гісторык, перакладчык, картограф
Мовы расейская, беларуская
Творы на сайце Knihi.com

Леў Рама́навіч Казло́ў (нар. 28 ліпеня 1938, вёска Ліцьвінкі Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці) — беларускі гісторык, перакладчык, картограф. Кандыдат гістарычных навук.

Скончыў сярэднюю школу №2 Кобрыню (1956), пасьля служыў у войску (1957—1960).

У 1965 скончыў Менскі пэдагагічны інстытут імя М. Горкага, з 1969 — выкладчык інстытуту. У 1970 атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук. З 1982 — прафэсар, дэкан Менскага дзяржаўнага інстытуту культуры, з 1991 — у Інстытуце гісторыі АН Беларусі.

З 1993 — прэзыдэнт выдавецкай фірмы «Арты-Фэкс», з 1995 галоўны рэдактар «Вялікага гістарычнага атлясу Беларусі», часопісаў «Падарожнік» і «Наш край».

  • Л.Р. Козлов. Вспомогательные исторические дисциплины. — Мн.: МПИ, 1981. — 91 с.
  • Л.Р. Козлов. Музей остроумия. — Мн.: Полымя, 1983. — 222 с.
  • Л.Р. Козлов. Музей остроумия. — 2-е изд., доп.. — Мн.: Полымя, 1986. — 239 с.
  • Кобрин: Ист.-экон. очерк / Н.М. Плиско, Л.Р. Козлов. — Мн.: Полымя, 1987. — 94 с.
  • Л.Р. Козлов. Музей остроумия. — 3-е изд., доп.. — Мн.: Полымя, 1989. — 255 с.
  • Л.Р. Козлов. С разрешения короля и великого князя. — Мн.: Полымя, 1992. — 109 с.
  • Казлоў Леў, Цітоў Анатоль. Беларусь на сямі рубяжах. — Мн.: Беларусь, 1993. — 69 с. — ISBN 5-338-00898-Х, ISBN 9785338008980
  • Леў Раманавіч Казлоў. З дазволу караля і вялікага князя. — Арты-Фэкс, 1998. — 109 с.
  • Кароль у Нясвіжы // пераклад з польскай (2009)[1]
  1. ^ -. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Праверана 27 жніўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]