Кобрынскі замак
Помнік абарончай архітэктуры | |
Кобрынскі замак
| |
![]() Замчышча, да 1915 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Кобрынь |
Дата заснаваньня | XIV ст. |
![]() |
Ко́брынскі за́мак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Кобрыні. Знаходзіўся на рацэ Кобрынцы, на месцы старажытнага дзядзінца і вакольнага гораду. Існаваў у XIV—XVIII стагодзьдзях.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Драўляны замак у Кобрыні збудавалі ў XIV ст. Захаваўся інвэнтар 1597 году.
У канцы XVIII ст. на загад Суворава, якому ўлады Расейскай імпэрыі перадалі Кобрынь, замак зруйнавалі. У 1840-я гады пры пракладаньні Маскоўска-Варшаўкай чыгункі зьнесьлі замкавыя насыпы[1].
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У XVI ст. складаўся зь Верхняга і Ніжняга замкаў. Апошнія мелі драўляныя фартыфікацыі ў выглядзе гародняў і вежаў, адна зь якіх выконвала адначасна функцыю млына. Пабудовы мелі гонтавыя дахі. Ва ўнутраным двары існавалі драўляныя гаспадарчыя і жылыя пабудовы.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Якімовіч Ю. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. — Менск, 1978.