Сядзіба (Кобрынь)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Сядзіба
| |
Сядзіба
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Кобрынь |
Каардынаты | 52°12′33.41″ пн. ш. 24°21′19.62″ у. д. / 52.2092806° пн. ш. 24.35545° у. д.Каардынаты: 52°12′33.41″ пн. ш. 24°21′19.62″ у. д. / 52.2092806° пн. ш. 24.35545° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Дата заснаваньня | 1790 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сядзіба | |
Сядзіба на Вікісховішчы |
Сядзіба — помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Кобрыні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Губэрніяльнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляную сядзібу ў Кобрыні збудавалі ў 1794 годзе. Не захавалася зьвестак пра аўтара праекту і першага гаспадара сядзібы. Відаць, па здушэньні паўстаньня 1794 году пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі сядзібу адабралі ў гаспадароў, бо ў канцы 1795 году яна ўжо стаяла парожняй.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, калі Кобрынь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у 1797 годзе расейскія ўлады пасялілі ў сядзібе Аляксандра Суворава.
У 1860 годзе ў доме жыў адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў генэрал Рамуальд Траўгут.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будынак згарэў у Другую сусьветную вайну. У 1948 годзе сядзібу аднавілі і прыстасавалі пад вайскова-гістарычны музэй. У 1980 годзе будынак рэстаўравалі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне 1-павярховы будынак, накрыты гонтавым вальмавым дахам. Сымэтрычна-восевая кампазыцыя галоўнага і дваровага фасадаў вылучаецца ў цэнтры ганкамі (на чатырох слупах), завершанымі трыкутнымі франтонамі. Атынкаваныя сьцены праразаюцца прастакутнымі вокнамі і акаванымі аканіцамі.
Плян анфілядны. Абапал галоўнага ўваходу стаяць дзьве гарматы 1812 году[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
XIX ст.
-
Сядзіба Губэрня, 1899 г.
-
1915—1918 гг.
-
1935 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Суворава, 16.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Кобрынскі сядзібны дом // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 247.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Д000401 |