Сабор Аляксандра Неўскага (Кобрынь)
Помнік гісторыі | |
Сабор Аляксандра Неўскага
| |
Сабор Аляксандра Неўскага
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Кобрынь |
Каардынаты | 52°12′51.41″ пн. ш. 24°21′30.62″ у. д. / 52.2142806° пн. ш. 24.3585056° у. д.Каардынаты: 52°12′51.41″ пн. ш. 24°21′30.62″ у. д. / 52.2142806° пн. ш. 24.3585056° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Іван Ігнатавіч Калянкевіч[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | kobrinsobor.by/kafedraln… |
Сабор Аляксандра Неўскага | |
Сабор Аляксандра Неўскага на Вікісховішчы |
Царква саборная Аляксандра Неўскага — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Кобрыні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на Замкавым пляцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Побач з саборам знаходзіцца манумэнт у памяць бою пад Кобрынем 1812 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Кобрыні збудавалі ў 1864—1868 гадох на сродкі, адабраныя ва ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.
У 1960-я гады савецкія ўлады зачынілі сабор, будынак якога прыстасавалі пад філію Дзяржаўнага архіву Берасьцейскай вобласьці. У 1989 годзе будынак сабору перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Асноўны крыжова-цэнтрычны аб’ём завяршаецца пяцьцю купаламі-цыбулінамі на шатрах. Да плянавальнага крыжа далучаюцца працяглы прытвор з кутнімі прыдзеламі і прастакутная апсыда з бакавымі невялікімі квадратнымі рызьніцамі. Роўнічныя фасады завяршаюцца трыкутнымі франтонамі, дэкараванымі кутнімі лапаткамі і прастакутнымі панэлямі, апярэзваецца фрызамі з шырынак, аркавыя аконныя праёмы акаймоўваюцца архівольтамі. Галоўны ўваход вылучаецца накладным магутным парталам з лучковым франтонам і аркавай ліштвай.
У сяродкрыжжа малітоўнай залі шырокімі прасьветамі адкрываюцца апсыда, прыдзелы і трапезная. Сяродкрыжжа перакрываецца купалам на ветразях, астатнія памяшканьні — цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках. У саборы захоўваўся мясцовашанаваны абраз «Маці Божая», перанесены з старажытнай Прачысьценскай царквы[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1902 г.
-
1904 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку Замкавага пляцу
-
Помнік
-
Фрагмэнт
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 18.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000392 |