Іпацьеўскі летапіс
Выгляд
| Іпацьеўскі летапіс | |
| мова напісаньня | руская |
|---|---|
| час напісаньня | XV стагодзьдзе |
| месца выяўленьня | Іпацьеўскі манастыр пад Кастрамой |
| зьмест | |
| аб’ём (старонак) | 307 аркушаў |
| матэрыялы | папера |
| памеры | 30×23 см |
| стан | захаваўся |
| editio princeps | 1843, Археаграфічная камісія Санкт-Пецярбургу |
Іпа́цьеўскі ле́тапіс — адзін з найстаражытнейшых летапісных зводаў Русі. Сьпіс XV стагодзьдзя быў знойдзены Мікалаем Карамзіным у Іпацьеўскім манастыры пад Кастрамой, ад якога летапіс і атрымаў праз гэта сваю назву. Летапіс складаецца з трох асноўных частак:
- Аповесьць мінулых гадоў з падзеямі да 1117.
- Кіеўскі летапісны звод з падзеі 1118—1199.
- Галіцка-Валынскі летапіс з падзеямі да 1292.
Іпацьеўскі летапіс быў выкарыстаны, у прыватнасьці, аўтарамі Густынскага летапісу і Хронікі Быхаўца.