Кобрынь
Кобрынь лац. Kobryń | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1287 | ||||
Магдэбурскае права: | 10 сьнежня 1589 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Кобрынскі | ||||
Плошча: | 30,5 км² | ||||
Вышыня: | 147 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 53 177 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1743,51 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1642 | ||||
Паштовыя індэксы: | 225301—225306, 225860 | ||||
СААТА: | 1243501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′45″ пн. ш. 24°21′24″ у. д. / 52.2125° пн. ш. 24.35667° у. д.Каардынаты: 52°12′45″ пн. ш. 24°21′24″ у. д. / 52.2125° пн. ш. 24.35667° у. д. | ||||
± Кобрынь | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://kobrin.by/ |
Ко́брынь — места ў Беларусі, на сутоках Мухаўцу, Кобрынкі і канала Боны. Адміністрацыйны цэнтар Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 53 177 чалавек[1]. Знаходзіцца за 52 км на ўсход ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Гомель. Вузел аўтамабільных дарог на Менск, Берасьце, Пінск, Ковель, Маларыту.
Кобрынь — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, колішняя сталіца ўдзельнага княства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі барока манастыр Сьвятога Спаса і царква Сьвятога Мікалая (часткова зруйнаваная расейскімі ўладамі ў выніку маскоўскай перабудовы), царква Сьвятых Пятра і Паўла і касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі клясыцызму і забудова гістарычнага Рынку, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе некалькі вэрсіяў паходжаньня тапоніму Кобрынь[2]. На думку географа В. Жучкевіча, назва места ўтварылася ад імя зьніклага народу обраў, які паводле старажытных летапісаў насяляў Заходняе Палесьсе[3]. Згодна зь меркаваньнем І. Сташэўскага тапонім утварыўся праз засваеньне кельцкага імя Кобрунус[4], тым часам А. Трубачоў адкідаў кельцкае паходжаньне як неабгрунтаванае і тлумачыў назву Кобрынь як вынік складаньня прэфіксу -к з стараславянскім -брьние ('бруд')[5].
У пісьмовых гістарычных крыніцах часоў Вялікага Княства Літоўскага места ўпамінаецца вылучна пад назвай Кобрынь, гэтак жа яго называлі мясцовыя жыхары[6]. Цяперашняя афіцыйная назва «Кобрын» — калькаваньне з расейскай мовы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія часы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Кобрынь як уладаньне князёў ўладзімерска-валынскіх зьмяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1287 году:
Се аз, князь Володимер, сын Васильков, внук Романов, пишу грамоту: дал есмь княгине своей, по своем животе город свой Кобрынь и с людьми, и с данью, како при мне даяли, тако и по мне ать дають княгине моей… | ||
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку XIV стагодзьдзя Кобрынь далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. З 1366 году ён знаходзіўся ў валоданьні вялікага князя Альгерда. У XIV стагодзьдзі на месцы старажытнага дзядзінца і пасаду збудавалі драўляныя замкі (існавалі да канца XVIII стагодзьдзя[7]). У 1404 годзе места стала сталіцай княства, што знаходзілася ў валоданьні Рамана Ратненскага, пачынальніка роду князёў Кобрынскіх. Пад 1465 годам упершыню ўпамінаецца Спаскі манастыр. У 1-й палове XVI стагодзьдзя ў месьце збудавалі касьцёл[7].
У 1519 годзе Кобрынь стаў цэнтрам староства, а ў 1520 годзе — сталіцай павету Падляскага ваяводзтва. З 1532 году места знаходзілася ў валоданьні каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорцы, за якой юрыдычна аформілася Кобрынская эканомія і распачаліся мэліярацыйныя працы (канал каралевы Боны)[7]. На 1563 год, паводле рэвізіі, у Кобрыні было 377 двароў; асноўныя вуліцы — Астрамецкая, Балоцкая, Берасьцейская, Пінская, Ратненская, Чаравачыцкая[8]; дзеялі касьцёл, 3 цэрквы, Спаскі манастыр[9]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў места страціла павятовы статус і ўвайшло ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.
У 1586 годзе Кобрынь перайшоў да каралевы і вялікай княгіні Ганны Ягелонкі, дачкі Боны Сфорцы і Жыгімонта Старога, якая адрозьнівалася актыўнасьцю ў палітычных і гаспадарчых справах. 10 сьнежня 1589 году яна надала месту Магдэбурскае права, а таксама пячатку і герб: «у срэбным полі выява сьвятых Ганны і Марыі зь немаўлём Езусам на руках»[10]. Ганна асабіста ўручыла жыхарам прывілей, падпісаны нядаўна абраным каралём і вялікім князем Жыгімонтам Вазам. У 1596 годзе Спаскі манастыр прыняў Унію[9].
У пачатку XVII стагодзьдзя ў Кобрыні было больш за 1,5 тыс. жыхароў, каля 500 дамоў[8]. На 1597 год места складалася з асноўнай тэрыторыі і Замухавецкага прадмесьця, налічвала 550 сядзібных пляцаў. У цэнтры быў Рынак з ратушай і 32 пляцамі забудовы[9]. У 1626 годзе адбыўся Кобрынскі сабор[8], пры Спаскім манастыры адкрылася школа[9].
Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Кобрыню ліцьвінамі: «литвин… Мартишка з города с Кобрина» (1609—1610 гады)[11].
У другой палове XVII — пачатку XVIII стагодзьдзяў Кобрынь значна пацярпеў ад ваенных канфліктаў і прыйшоў у заняпад. З прычыны страты эканамічнага значэньня ў 1766 годзе яго перавялі ў стан мястэчкаў[12]. У 1784 годзе тут знаходзіўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які накіроўваўся на адкрыцьцё Каралеўскага канала. На 1790 год у месьце было 360 дамоў[9]. У 1791 годзе Кобрынь зноў стаў сталіцай павету. 14 верасьня 1794 году расейскія акупацыйныя войскі А. Суворава разьбілі пад Дывінам перадавыя аддзелы паўстанцаў Т. Касьцюшкі і занялі места.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Кобрынь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету[12]. Імпэратрыца расейская Кацярына II падаравала колішняе магдэбурскае места Сувораву.
У вайну 1812 году 27 ліпеня пад Кобрынем расейскія войскі здабылі першую перамогу над арміяй Напалеона. На 1817 год тут было 326 будынкаў, зь іх 4 камяніцы. У 1845 годзе месту даравалі новы, расейскі герб. У 1882 годзе пачаўся рух на лініі Палескае чыгункі Пінск — Жабінка, у Кобрыні зьявілася чыгуначная станцыя. У 1895 годзе пажар зьнішчыў траціну места. У пачатку ХХ ст. у Кобрыні было 25 камяніцаў і 1202 драўляных будынкаў, дзеялі 2 цэрквы, касьцёл, сынагога і некалькі юдэйскіх малітоўных школаў, працавалі павятовая вучэльня, прыходзкая вучэльня з жаночай зьменай, прыватная жаночая 1-клясная вучэльня, жыдоўская жаночая вучэльня і некалькі хедараў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Кобрынь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Меская сядзіба, XIX ст.
-
Спаскі манастыр. Н. Орда, 1866 г.
-
Новы касьцёл. Н. Орда, 1864 г.
-
Панарама места. Н. Орда, 1864 г.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Кобрынь абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[13].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Кобрынь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Кобрынь увайшоў у БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 20 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
-
Манастыр Сьвятога Спаса, да 1939 г.
-
Царква Сьвятых Пятра і Паўла, 1899 г.
-
Замкавы пляц. Банк, 1935 г.
-
Рынак, да 1939 г.
-
Губэрніяльная вуліца, 1899 г.
-
Бабруйская вуліца, 1930 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1817 год — 1427 чал., зь іх 899 юдэяў[14]; 1848 год — 1673 чал.[9]; 1878 год — 7789 чал. (4405 муж. і 3384 жан.), у тым ліку 2876 праваслаўных, 473 каталікі, 4431 юдэй, 9 магамэтанаў[14]; 1897 год — 10 355 чал.[9]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 8998 чал., зь іх паводле стану: мяшчанаў 6131, цэхавых 1389, шляхты 211, купцоў 204, духоўнага стану 88, вайскоўцаў 238, сялянаў 537, іншых станаў 200; паводле веры: праваслаўных 2100, каталікоў 585, пратэстантаў 232, юдэяў 6036, іншых веравызнаньняў 46[12]; 1907 год — 8754 чал.[15]; 1921 год — 8208 чал.[9]; 1931 год — 10 101 чал.[9]; 1956 год — 11 тыс. чал.[16]; 1959 год — 13,7 тыс. чал.; 1970 год — 24,9 тыс. чал.; 1972 год — 26,3 тыс. чал.[17]; 1991 год — 49,4 тыс. чал.; 1996 год — 51,6 тыс. чал.[18]; 1998 год — 51,9 тыс. чал.[19]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 50,8 тыс. чал.; 2006 год — 50,5 тыс. чал.; 2008 год — 51,1 тыс. чал.; 2009 год — 51 166 чал.[20] (перапіс); 2016 год — 52 655 чал.[21]; 2017 год — 52 964 чал.[22]; 2018 год — 53 177 чал.[1]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Кобрыні працуюць 9 сярэдніх, базавая, музычная і 2 спартовыя школы, школа-інтэрнат.
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеюць 2 бібліятэкі, 2 кінатэатры, дом культуры.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян і забудова Кобрыня маюць шматвекавую гісторыю. Пры ўтоку рэчкі Кобрынкі ў Мухавец у старажытнасьці заклалі першае ўмацаваньне, на якім пазьней збудавалі Верхні і Ніжні замкі. У канцы XVIII—XIX стагодзьдзяў цэнтар Кобрыня забудоўваўся цаглянымі двухпавярховымі жылымі дамамі, ніжнія паверхі якіх прызначаліся для крамаў і майстэрань.
Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
17 верасьня вуліца | Слушная вуліца Базылянская вуліца |
Кляштарная вуліца (1921—1939) |
Беларуская вуліца | Рачная вуліца Рэзьніцкая вуліца |
Гразная вуліца (1864—1917) Крывая вуліца (1921—1939) |
Дзяржынскага вуліца | Уладаўская вуліца | |
Інтэрнацыянальная вуліца | Ратненская вуліца | Славянская вуліца (1864—1917) Лейбуша вуліца (1939—1941) |
Кастрычніцкая вуліца | Агародніцкая вуліца | Мяшчанская вуліца (1864—1917) Кобрынская вуліца (1921—1939) |
Леніна вуліца | Бабруйская вуліца | Юзэфа Пілсудзкага вуліца |
Матросава вуліца | Прачысьценская вуліца | Школьная вуліца (1921—1948) |
Першамайская вуліца | Пінская вуліца | Усходняя вуліца (1915—1918) 3 мая вуліца (1921—1939) |
Пралетарская вуліца | Берасьцейская вуліца Ганчарская вуліца |
Бэрнацкага вуліца (1921—1939) |
Савецкая вуліца | Чаравачыцкая вуліца Берасьцейская вуліца |
Легіёнаў вуліца (1921—1934) Браніслава Перацкага вуліца (1934—1939) |
Свабоды плошча | Рынак пляц | |
Суворава вуліца | Губэрніяльная вуліца | Сувораўская вуліца (1864—1917) Рамуальда Траўгута вуліца (1921—1939) Рэвалюцыйная вуліца (1944—1946) |
Чырвонаармейская вуліца | Балоцкая вуліца Гарбарская вуліца |
Заводзкая вуліца (1864—1912) Петрапаўлаўская вуліца (1912—1917) Польная вуліца (1921—1939) |
Чырвонагвардзейская вуліца | Касьцельны завулак |
З урбананімічнай спадчыны Кобрыня да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліца Мікольская (яшчэ адна гістарычная назва — Астрамецкая) і пляц Замкавы.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемствы машынабудаўнічай, харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Кобрыня |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кобрынь — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня[23]. Дзее Кобрынскі ваенна-гістарычны музэй імя Суворава (у адбудаванай сядзібе Губэрня), створаны за савецкім часам. Расейскі вайскавод Сувораў атрымаў места ў асабістую ўласнасьць па здушэньні паўстаньня за аднаўленьне незалежнасьці Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
- Гатэлі: «Беларусь», «Сувораў»
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Забудова гістарычная (XVIII—XX стагодзьдзі; фрагмэнты)
- Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (мураваны, позьні клясыцызм), збудаваны ў 1843 годзе. Касьцёл зачынілі ў 1962 годзе, вярнулі каталіцкай парафіі ў 1989 годзе.
- Манастыр Сьвятога Спаса (XVIII ст.)
- Могілкі: новыя хрысьціянскія, старыя хрысьціянскія, юдэйскія
- Парк пры былой сядзібе Тызэнгаўзаў (1768)
- Паштовая станцыя (XIX ст.)
- Сынагога (XIX ст.)
- Сядзіба (канец XVIII ст.)
- Царква Аляксандра Неўскага (1864—1868; мураўёўка)
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1862)
- Царква Сьвятога Юрыя (1889)
- Царква Сьвятога Мікалая (драўляная, беларускае народнае дойлідзтва), збудаваная ў 1750-я гады, перанесеная ў Кобрынь у 1841 годзе[24]. Царкву зачынілі ў 1960-я гады, а сам будынак перадалі музэю. Зноў дзее як царква з 1986 году.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замак (XIV ст.)
- Касьцёл (1513)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Забудова гістарычнай Пінскай вуліцы
-
Дамы на гістарычнай Бабруйскай вуліцы
-
Гістарычная Губэрніяльная вуліца
-
Помнік Кобрынскай бітве 1812 г.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ошар Зарыцкі (1899—1986) — матэматык
- Пётра Крачэўскі (1879—1928) — палітык, выкладнік і публіцыст, адзін з пачынальнікаў БНР, дзяяч беларускай эміграцыі ў Коўне і Празе
- Вітальд Туркевіч (1926—1993) — скульптар і графік
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 24.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 164.
- ^ Staszewski J. Słownik geograficzny. — Warszawa, 1959. S. 147.
- ^ Трубачев О. Н. Названия рек правобережной Украины. — М.: «Наука», 1968. С. 210.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 163—164.
- ^ а б в Грынявецкі В. Кобрын // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 116.
- ^ а б в Грынявецкі В. Кобрын // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 117.
- ^ а б в г д е ё ж з Князева, В. Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. Князева. — Мн., 2005.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
- ^ Мальцев В. П. Записки о смерти «тюремных сидельцев» в смоленских тюрьмах в 1609—1610 гг. // Исторический архив. № 5, 1960.
- ^ а б в Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ а б Sulistrowski F. Kobryń // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 205.
- ^ Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
- ^ Кобринь // Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1959. — Т. 2, [т. 3] : Зернове господарство — Кропивницький. — С. 1058—1059. — ISBN 5-7707-4049-3
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Казлоў Л. Кобрын // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 218.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 368.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 369.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|