Вількамірскі раён
Выгляд
| Вількамірскі раён | |
| Ukmergės rajono savivaldybė | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Летува |
| Статус | раён Летувы |
| Уваходзіць у | Віленскі павет |
| Адміністрацыйны цэнтар | Вількамір |
| Улучае | 12 старостваў |
| Найбуйнейшыя гарады | Швэнтупа, Вепры |
| Дата ўтварэньня | 20 чэрвеня 1950[1] |
| Кіраўнік | Альгірдас Капустас |
| Афіцыйныя мовы | летувіская |
| Насельніцтва (2006) | 46 827 (1,3%, 21-е месца) |
| Шчыльнасьць | 33,6 чал./км² |
| Плошча | 1395 км² (2,1%, 21-е месца) |
| Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 132,5 ± 90,5 м[1] |
| Месцазнаходжаньне Вількамірскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+2 |
| Код ISO 3166-2 | LT-53 |
| Тэлефонны код | +340 |
| Паштовыя індэксы | 20114[1] |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Вількамірскі раён (па-летувіску: Ukmergės rajono savivaldybė) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віленскім павеце Летувы. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй раён належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Паселішчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе Вількамірскага раёну знаходзяцца наступныя населеныя пункты:
- 1 горад — Вількамір;
- 10 мястэчак — Дзявалтаў, Нідокі, Пабойск, Сясікі, Шашоле, Тавяны, Вепры, Відзішкі, Пазэльва і Жмуйдкі;
- 612 вёсак.
Колькасьць насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вількамір — 28 759 чал;
- Швэнтупа — 842 чал;
- Вепры — 663 чал;
- Сясікі — 601 чал;
- Дайнава — 547 чал;
- Відзішкі — 528 чал;
- Пазэльва — 516 чал;
- Дзявалтаў — 503 чал;
- Ясулішкі — 467 чал;
- Рэцыны — 330 чал.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад Вількамірскага раёну ўваходзяць 12 старостваў:
- Дзявалтаўскае (па-летувіску: Deltuvos seniūnija)
- Нідоцкае (па-летувіску: Lyduokių seniūnija)
- Падбойскае (па-летувіску: Pabaisko seniūnija)
- Піванійскае (па-летувіску: Pivonijos seniūnija)
- Сясіцкае (па-летувіску: Siesikų seniūnija)
- Шашольскае (па-летувіску: Šešuolių seniūnija)
- Тавянскае (па-летувіску: Taujėnų seniūnija)
- Вількамірскае (па-летувіску: Ukmergės miesto seniūnija)
- Вепраўскае (па-летувіску: Veprių seniūnija)
- Відзішкаўскае (па-летувіску: Vidiškių seniūnija)
- Пазэльваўскае (па-летувіску: Želvos seniūnija)
- Жмуйдзкае (па-летувіску: Žemaitkiemio seniūnija)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вількамірскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||
- ^ а б в Ukmergės rajono savivaldybė // Visuotinė lietuvių enciklopedija Online (лет.)
