Царква Сьвятога Спаса (Чачэрск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Спаса
Спаская царква
Спаская царква
Краіна Беларусь
Места Чачэрск
Каардынаты 52°55′00″ пн. ш. 30°54′53″ у. д. / 52.916667° пн. ш. 30.91472° у. д. / 52.916667; 30.91472Каардынаты: 52°55′00″ пн. ш. 30°54′53″ у. д. / 52.916667° пн. ш. 30.91472° у. д. / 52.916667; 30.91472
Канфэсія Расейская праваслаўная царква і Беларускі экзахат
Эпархія Гомельская япархія 
Архітэктурны стыль клясыцыстычная архітэктура[d]
Заснавальнік Захар Рыгоравіч Чарнышоў[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Спаса на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса
Царква Сьвятога Спаса на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Спаса[a] — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Чачэрску. Знаходзіцца ў цэнтры места[b]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква, 1941—1944 гг.

Мураваную царкву ў Чачэрску ў 1783 годзе збудаваў граф Захар Чарнышоў у ансамблі з трыма іншымі сакральнымі будынкамі (не захаваліся).

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паваенны здымак царквы

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 2-ярусны храм-ратонда, завершаны паўсфэрычным купалам на ступеньчатым барабане (драўляная канструкцыя). Да асноўнага аб’ёма з захаду далучаецца вежа-званіца, накрытая гранёным купалам. Асноўны аб’ём падзяляецца на ярусы разьвітым дарычным антаблемэнтам. Сьцены ніжняга яруса падзяляюцца пілястрамі, паўкруглымі і роўнымі нішамі, верхняга яруса — філянговымі рамамі. Аконныя праёмы прастакутныя[1].

У інтэр’еры алтарная частка аддзяляецца 6-створкавым іканастасам. Над уваходам разьмяшчаюцца драўляныя хоры. Інтэр’ер аздабляецца пілястрамі з стылізаванымі капітэлямі, карнізамі, росьпісам. Абразы італьянскага мастака 1-й паловы XIX ст.: «Абразаньне Хрыста», «Уезд у Ерусалім», «Зьвеставаньне», «Ушэсьце Хрыстова», «Сьвяты Мікалай», «Тайная вячэра», «Сон Ёсіфа», «Нараджэньне Марыі», «Пакроў», «Васкрасеньне» (усе ў сьвяточным радзе іканастаса). У інтэр’еры яшчэ 8 абразоў, выкананых у той жа манеры і ў той жа час. У алтары царквы захоўваецца ўнікальны абраз «Сашэсьце ў пекла», датаваны 1678 годам.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Праабражэньня Гасподняга» або «Спаса-Праабражэнская царква» (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь); таксама Спаская царква
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Працоўная, 6а

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]