Перайсьці да зьместу

Халоцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хало́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Халочча.

26 красавіка 1919 году створаны ў складзе Дудзіцкай (з 9 траўня 1923 году — Чачэрскай) воласьці Гомельскага павету Гомельскай губэрні РСФСР; з 8 сьнежня 1926 году ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці) БССР.

25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Буда-Кашалёўскага раёну[1].

6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Чачэрскага раёну, за выключэньнем населеных пунктаў Баркі, Вясёлы Курган, Вясёлы Пахар, Доўгі, Забалоцьце, Засьценны, Кучынск, Мікольск, Новая Харошаўка, Новае Забалоцьце, Усход і Харошаўка[2].

20 чэрвеня 1991 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Роўкавіцкаму сельсавету[3].

  • 1 студзеня 1947 году — 11[4]